Спорт

Мінскае «Дынама» перамагло латвійскі «Спартак» — 2:1

Не паспеў яшчэ скончыцца сёлетні Еўра, як беларускія каманды ўзялі старт у еўракубках сезону 2016/2017.

Пачынаюць нашы каманды з самых нізоў. У першым кваліфікацыйным раўндзе мінскае «Дынама» прымала на стадыёне «Трактар» юрмальскі «Спартак».

Фота zum.by.

Прыгожая шыльда для людзей, якія яшчэ сумуюць па савецкім футболе: «Дынама» – «Спартак». Латвійская каманда, хоць і маладая (заснаваная ў 2007 годзе), але вельмі баявітая. Яе ўзначальвае беларускі спецыяліст Алег Кубараў, а ў складзе клуба значыліся сёння трое беларусаў: Дзмітрый Платонаў, Сяргей Казека, Сяргей Пушнякоў.

Пра тое, што гульня для мінчукоў не магла быць лёгкай, гаворыць хоць бы той факт, што беларускія каманды пакуль толькі аднойчы з пяці спробаў перамагалі латвійскія. Усім помніцца, як БАТЭ некалі сенсацыйна саступіў «Вентспілсу» ў Лізе чэмпіёнаў. «Спартак» (Юрмала) – гэта лідар сёлетняга першынства Латвіі.

У «Дынама» ж істотныя праблемы са складам. У расійскі «Арэнбург» з’ехаў брамнік Аляксандр Гутар, 30 чэрвеня быў апошні дзень кантракта серба Ненада Адамавіч, траўмаваны цэнтральны абаронца Умару Бангура.

Хоць букмекеры і верылі ў беларусаў, але на справе ўсё магло скончыцца вельмі па-рознаму.

«Дынама» пачало гульню са сваіх атак, «Спартак» граматна абараняўся. Мабыць, надзейнасць уласных тылоў – гэта асноўнае, пра што казаў Алег Кубараў сваім хлопцам.

Гол атрымаўся дастаткова раптоўным. Юрый Астравух вельмі добра закінуў мяч у штрафную, а там Арцём Быкаў галавой прабіў у тую кропку варот, куды брамнік дацягнуцца не мог ніяк – 1:0.

Пасля гэтага гульня супакоілася. Яна нават закалыхвала гледачоў. «Спартак» не ішоў наперад, а ў «Дынама» нічога не атрымлівалася.

Другі тайм стартаваў з атак юрмальскага клуба. Момантамі «Дынама» гуляла на адбой. Пару разоў добра згуляў малады брамнік Ігнатовіч. Адчувалася, калі справы так пойдуць далей, то «Спартак» адыграецца. На жаль, так і адбылося.

Гэта Інвус Шлампе абкраў на фланзе абаронцу «Дынама» Аляксандра Наёка і выкаціў мяч пад удар Данііла Улімбашава – 1:1. Абаронца «Дынама» не меў права так памыляцца ў тым эпізодзе.

І ўсё ж «Дынама» прадэманстравала сапраўдны байцоўскі дух. Не прайшло і двух хвілін ад моманту гола Улімбашава, як Арцём Быкаў у другі раз за вечар прымусіў латвійцаў капітуляваць. Ён скарыстаўся памылкай брамніка «Спартака», які выбіў мяч акурат на нагу беларусу – 2:1.

Болей галоў не было. Гульня ў адказ пройдзе 7 ліпеня ў Латвіі. Лёгка нашым дакладна не будзе.

Другі наш прадстаўнік у Лізе Еўропы салігорскі «Шахцёр» у гасцях перамог фарэрскі «Рунавік» – 2:0. Абодва галы з пенальці забіў украінскі легіянер Арцём Старгародскі.

Гульня ў адказ 7 ліпеня ў Салігорску. Пачатак а 21:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць