Свет33

Эрдагана меркавалася нейтралізаваць у гатэлі ў Мармарысе, але ён уцёк за паўгадзіны да з'яўлення мяцежнікаў

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паспеў пакінуць гатэль у курортным Мармарысе ўсяго за паўгадзіны да з'яўлення там мяцежнікаў, пры гэтым у паветры яго самалёт суправаджалі два знішчальнікі F-16 путчыстаў.

Гістарычнае фота. Эрдаган звяртаецца да нацыі праз праграму Facetime.

Паводле інфармацыі тэлеканала Al Jazeera, у распараджэнні якога аказалася перапіска мяцежнікаў, арганізатары перавароту адправілі ў гатэль, у якім знаходзіўся Эрдаган, тры верталёты з ваеннымі, збіраючыся забіць або арыштаваць яго. З верталётаў на трасах спусціліся каля 25 салдат. Аднак у гатэлі мяцежнікі былі вымушаныя ўступіць у супрацьстаянне з турэцкай аховай.

Сам Эрдаган за паўгадзіны да з'яўлення паўстанцаў пакінуў гатэль, вяртаючыся ў Стамбул пасля адпачынку, перадае Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Ён «пазбег смерці за лічаныя хвіліны», адзначыў суразмоўца агенцтва.

Бізнэс-джэт турэцкага лідара Gulfstream IV вылецеў з аэрапорта Даламан у ваколіцах Мармарыса ў пятніцу ў 20:40 па мясцовым часе. Ужо ў паветры самалёт дагналі знішчальнікі паўстанцаў. «Яны заблакавалі працу радараў на самалёце Эрдагана і двух іншых F-16, якія суправаджалі яго бізнэс-джэт», — паведаміў былы турэцкі афіцэр. Пры гэтым ён адзначыў, што па невядомых прычынах паўстанцы не сталі збіваць самалёт Эрдагана, дазволіўшы яму дабрацца да Стамбула.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч26

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч26

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць