Усяго патроху

Навукоўцы складуць базу рэдкіх і ўнікальных дрэў Беларусі

І кожны мае магчымасць далучыцца да яе стварэння.

Беларускія навукоўцы палічаць і ацэняць стан дрэваў-доўгажыхароў. Гэтыя дадзеныя дапамогуць скласці базу дадзеных унікальных дрэў, якія растуць на тэрыторыі нашай краіны. Ужо з 16 жніўня батанікі накіруюцца даследаваць Гродзенскую вобласць.

У перыяд з 2016 па 2018 год Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі» рэалізуе праект па выяўленні, інвентарызацыі і ўліку векавых дрэваў і насаджэнняў.

Як паведамілі ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі ім. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, праект дапаможа атрымаць інфармацыю аб колькасных і якасных характарыстыках векавых дрэваў і насаджэнняў, што ў далейшым дапаможа ў прыняцці рашэнняў па іх ахове і ўтрыманні.

«Асобныя ўнікальныя дрэвы-доўгажыхары і высокаўзроставыя насаджэнні з'яўляюцца эталонамі відаў, захавальнікамі найкаштоўнейшай дэндрахраналагічнай інфармацыі, неад'емнай часткай і важным кампанентам прыроднага ландшафту, забяспечваюць захаванасць генафонду біялагічнай разнастайнасці асобнай мясцовасці, краіны ў цэлым. Такія аб'екты павінны стаць здабыткам і гонарам краіны і ўвайсці ў рэгіянальныя турыстычныя кластары, — распавялі выканаўцы пра ідэю праекта. — Сёння ў Беларусі налічваецца каля 90 батанічных помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння і каля 230 — мясцовага. Аднак улік аб'ектаў на гэтым абмяжоўваецца, а практыка паказвае, што на землях населеных пунктаў, у лясных масівах, на тэрыторыі прыватных сядзібаў і старадаўніх паркаў захавалася вялікая колькасць унікальных дрэў і насаджэнняў».

На першым этапе будзе сфарміравана заснаваная на ГІС-тэхналогіях база дадзеных «Рэдкія і ўнікальныя дрэвы і насаджэнні Беларусі». Асобныя дрэвы і насаджэнні, якія дасягнулі найбольшых параметраў, будуць абвешчаныя помнікамі прыроды.

Асноўным этапам прац стане пытанне жыццяздольнасці і даўгавечнасці драўняных раслін. «Натуральным з'яўляецца тое, што дрэвам-доўгажыхарам, як любому жывому арганізму, уласцівыя хваробы і старэнне. Сёння лячэнне дрэў не праводзіцца ці праводзіцца недастаткова, і адносіны да іх фармуюцца як да аб'екта аварыйнай небяспекі, які падлягае выдаленню», — лічаць навукоўцы. Вынікам дадзенага этапу стануць распрацаваныя рэкамендацыі па лячэнні, павышэнні ўстойлівасці і зніжэнні аварыйнасці дрэў і рэалізацыя іх на практыцы.

Нададуць увагу і папулярызацыі гэтых аб'ектаў. Выканаўцы праекта плануюць паднімаць пытанні экалагічнай адукацыі ў інтэрнэце, навукова-папулярных выданнях, ўключаць рэдкія, унікальныя дрэвы і насаджэнні ў сетку турыстычных аб'ектаў, далучаць зацікаўленых да аднаўлення і захаванню гэтых аб'ектаў.

Інстытут запрашае далучацца да важнай для краіны работы, якая дапаможа сфармаваць максімальна поўную базу рэдкіх і ўнікальных дрэў і насаджэнняў Беларусі. Дапамагчы можна ў зборы інфармацыі аб дрэвах і іх групах (не ўключаючы ўжо існуючыя помнікі прыроды).

Крытэрыі вылучэння такіх аб'ектаў наступныя:

- дрэвы, акружнасць ствала якіх дасягнула больш за 3 (для таполяў і верб — 4) метры на вышыні 1,3 м ад зямлі;

- група дрэў (не менш за пяць) з акружнасцю ствалоў больш за 2,5 м;

- паркі, алеі або іх фрагменты ўзростам 100 гадоў і старэйшыя.

Інфармацыю аб унікальных аб'ектах расліннага свету можна паведамляць на паштовы адрас інстытута (вул. Акадэмічная, 27, 220072, г. Мінск), электронны адрас ([email protected]) або па факсе (8-017) 284-18-53. У лісце неабходна таксама паведамляць звесткі аб месцазнаходжанні дрэў, па магчымасці дадзеныя падмацоўваць фотаздымкамі. Не забывайце ўказваць кантактны тэлефон адпраўніка!

Каментары

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей7

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей7

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць