Грамадства77

Зміцер Дашкевіч заклікаў адзначыць 25 Жніўня шэсцем па праспекце Незалежнасці

Грамадскі дзеяч і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч заклікаў да святочнага рушання ў Мінску 25 жніўня — у дзень надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце (1990) статусу канстытуцыйнага акта ў 1991 г..

«Стагоддзі барацьбы беларускага народа за незалежнасць увянчаліся перамогаю 25 жніўня 1991 года, калі Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце сілу Канстытуцыйнага закона — ад гэтага дня Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай. Ужо праз некалькі дзён пачаўся працэс прызнання Беларусі краінамі свету», — гаворыцца ў звароце.

Актывісты запрашаюць усіх патрыётаў прыняць удзел 25 жніўня (чацвер) у святочным рушанні пад бел-чырвона-белымі сцягамі па праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Збор удзельнікаў мяркуецца ў 18:00 ля помніка Янку Купалу і шэсці да плошчы Незалежнасці.

Таксама Дашкевіч заклікаў у гэты дзень фатаграфавацца пад бел-чырвона-белымі сцягамі, посціць святочныя навіны і віншаванні пад хэштэгам #незалежнасці25.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны33

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ76

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны8

З дронамі і нейрасеткамі. У Нідэрландах тэстуюць лагер для 2000 расійскіх ваеннапалонных на выпадак вайны9

У «Газпрам цэнтры» патлумачылі, адкуль у недабудаваным хмарачосе ўзяўся гатовы офіс з вазонамі3

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны33

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць