Свет1616

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей

У польскім пасёлку Люторыж, каля горада Жэшаў, праваахоўнікі выявілі жудасную знаходку. На прыватным участку, які належыць 57‑гадовай доктарцы-патолагаанатаму, былі знойдзены закапанымі парэшткі 32 чалавечых пладоў. Пра гэта паведамляе RMF24.

Фота: паліцыя Польшчы

Доктарка ўзятая пад варту. Падчас допыту яна прызналася, што закопвала плады самастойна. Інфармацыі аб тым, што ёй нехта дапамагаў, у следства пакуль няма.

Паліцыянты разам са спецыяльна навучаным на пошук сабакам працягваюць перакопваць тэрыторыю сядзібы. На гэты момант афіцыйна пацверджана знаходка 32 пладоў, якія былі схаваныя пад зямлёй на рознай глыбіні.

Акрамя парэшткаў, на двары знайшлі вялікую колькасць медыцынскіх адкідаў, уключаючы шкло для мікраскопаў і фрагменты знішчанай бальнічнай дакументацыі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сама доктарка тлумачыць свае дзеянні навуковымі мэтамі. Яна сцвярджае, што падчас пандэміі COVID-19 нібыта забірала матэрыял з бальніц, дзе працавала, каб праводзіць медыцынскія даследаванні дома.

Следства зараз знаходзіцца на раннім этапе і правярае некалькі версій здарэння. У тым ліку пракуратура запытала дакументы з усіх медыцынскіх устаноў, дзе была працаўладкавана падазраваная.

Пракуроры асобна падкрэслілі, што на дадзены момант няма ніякіх доказаў таго, што лекарка праводзіла нелегальныя аборты. Усе знойдзеныя парэшткі адпраўлены ў морг для экспертызы. Спецыялісты павінны вызначыць, колькі часу яны знаходзіліся пад зямлёй і адкуль менавіта трапілі на прыватны ўчастак.

Жанчына ўзятая пад варту. Пакуль ёй прад'яўлены абвінавачанні ў здзеку з парэшткаў (знаходжанні іх па-за месцамі пахавання) і незаконным захоўванні небяспечных медыцынскіх адкідаў.

Каментары16

  • Сапраўдны твар патрыярхату
    15.06.2026
    Як добра, што аборты забароненыя.
  • ..
    15.06.2026
    Сапраўдны твар патрыярхату, а мне здавалася што ў Польшчы выбарчая дэмакратыя… не?
  • Логіка феміністкі
    15.06.2026
    Сапраўдны твар патрыярхату, чалавечыя астанкі ў гародзе - жудасць. Чалавечыя астанкі ў значна большых аб'ёмах у сметніках медцэнтраў - прагрэс і дабрабыт

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць