Грамадства55

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут

Як расказалі Onliner у Гомельскай абласной федэрацыі футбола, у аўтобусе знаходзіліся выхаванцы некалькіх футбольных клубаў з Гомеля і Рэчыцы.

Яны штогод ездзілі на аздараўленне ў Геленджык, дзе таксама трэніраваліся і ўдзельнічалі ў спарынгах з мясцовымі камандамі.

— Першая група выхаванцаў ужо вярнулася, яны былі на адпачынку з 1 чэрвеня. Цяпер паехала другая група. Асноўнае ядро было з Рэчыцы, СДЮШАР №2, гэта іх аўтобус. Таксама ехалі выхаванцы СДЮШАР ППО ААТ «Гомельшкло». Не ведаю, чаму ў гэты раз яны паехалі той дарогай (праз Бранск), звычайна ў іх быў іншы маршрут, — расказаў суразмоўца.

З яго слоў, выхаванцы ездзяць на адпачынак у суправаджэнні трэнераў. На групу з 38 чалавек — па два суправаджаючыя.

У гэты раз сярод іх была жонка трэнера Аляксея Гарошкі.

Менавіта яна, па інфармацыі суразмоўцы, загінула.

Каментары5

  • Filipp
    17.06.2026
    "Не ведаю, чаму ў гэты раз яны паехалі той дарогай (праз Бранск), звычайна ў іх быў іншы маршрут, — расказаў суразмоўца."©
    Не веру ў гэта, хай распавядуць якім па іх словах быў іншы маршрут.
  • VW
    17.06.2026
    Гомельская федерация, чиноагики и россотрудничество цягаюць нашых дзяцей на Масковію ды на выстаўкі "херояў сва".
  • Родители-ватники — горе в семье
    17.06.2026
    Результат ожидаемый

Цяпер чытаюць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі6

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц12

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску16

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай14

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Сырскі: Учора ў Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць