МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з афіцыйнай заявай наконт удару па аўтобусе з гомельскімі і рэчыцкімі школьнікамі ў Бранскай вобласці Расіі. Прэс-сакратар ведамства Руслан Варанкоў паведаміў, што Мінск рашуча асуджае атаку, расцэньвае як «чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва» і патрабуе ад украінскага боку «вычарпальных тлумачэнняў».

Акрамя таго, у заяве МЗС прагучаў нечаканы напамін для ўласных ведамстваў і грамадзян.
Дыпламаты адзначылі неабходнасць строга кантраляваць парадак арганізацыі выезду груп беларусаў, асабліва дзяцей, на адпачынак за мяжу.
Больш за тое, знешнепалітычнае ведамства афіцыйна падкрэсліла «абавязковасць безумоўнага выключэння» любых паездак грамадзян у зоны канфліктаў, баявых дзеянняў і суседніх з імі рэгіёнаў.
Такім чынам, МЗС фактычна прызнала небяспеку маршрутаў, якія пралягаюць праз прыгранічныя вобласці РФ, і запатрабавала спыніць адпраўку туды людзей.
Каментары
За 15 хвілін ужо і следства правялі і вінаватых вызначылі.
Але тут апелюю больш да апошняга "Току" з Роўдай і Лойка. Вельмі слушныя думкі былі выказаныя: няўжо МЗС не мог ДА ТРАГЕДЫІ хаця б блін даць рэкамендацыі не ездзіць у такія паездкі?! Ды пабарабану на падтрымку/непадтрымку агрэсара, проста блін скажыце - там лётаюць украінскія і расійскія дроны, не рэкамендуем наведваць да нармалізацыі сітуацыі. А зараз, пасля таго, як адбыўся такі інцыдэнт, іх рэкамендацыі ўжо запаздалыя!