Свет2222

Памятаеце Дзіяну Шурыгіну, якая стала вядомай на ўвесь рунэт пасля згвалтавання? Яна ў СІЗА

А хлопец, на якога яна напісала заяву, пасля вызвалення стаў праваабаронцам.

Дзіяна Шурыгіна. Гэта апошняе фота ў яе тэлеграм-канале. 14 чэрвеня 2026 года. Фота: dianashu555 / Telegram

Гісторыя 16‑гадовай Дзіяны Шурыгінай з Ульянаўска прагрымела на ўсю Расію ў 2017 годзе. Шырокую вядомасць дзяўчыне прынесла серыя выпускаў ток-шоу «Пусть говорят», прысвечаных справе аб згвалтаванні.

На той момант Шурыгіна вучылася на другім курсе Ульянаўскага прафесійна-педагагічнага каледжа. Паводле яе слоў, у сакавіку 2016 года яна была на дні нараджэння ў прыватным доме, дзе выпіла крыху гарэлкі. Пазней у эфіры праграмы дзяўчына сцвярджала, што алкаголю было толькі «на донцы». Гэтая фраза хутка стала адным з самых вядомых інтэрнэт-мемаў таго часу.

Скрын віда праграмы «Пусть говорят», які стаў мемам

Як сцвярджала Шурыгіна, на вечарыне яна пазнаёмілася са студэнтам Ульянаўскай сельскагаспадарчай акадэміі Сяргеем Сямёнавым. Паводле яе версіі, пазней малады чалавек згвалтаваў яе, ужыўшы фізічную сілу. Сам Сямёнаў настойваў, што інтымныя адносіны адбываліся па ўзаемнай згодзе.

Спачатку суд прысудзіў Сямёнава да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Пазней прысуд абскардзілі, і тэрмін пакарання скарацілі да трох гадоў і трох месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Увосень 2018 года ён выйшаў на волю ўмоўна-датэрмінова.

Сяргей Сямёнаў у калоніі. Скрын відэа: m24 / vk.com

Выпускі «Пусть говорят» з удзелам Шурыгінай у сукупнасці набралі каля 13 мільёнаў праглядаў. У лютым 2017 года яе прозвішча стала другім па папулярнасці пошукавым запытам у «Яндэксе» пасля Пуціна. На старонку дзяўчыны ў інстаграме падпісаліся больш за 1,2 мільёна чалавек.

Гісторыя выклікала вялікі рэзананс. У сацыяльных сетках доўга спрачаліся, ці сапраўды мела месца злачынства або Шурыгіна агаварыла Сямёнава.

Пазней сям'я Шурыгінай пераехала ў Маскву. Увосень 2017 года яна выйшла замуж за аператара Першага канала Андрэя Шляніна. Некаторы час дзяўчына працавала барыстай, спрабавала сябе ў музыцы і запісала некалькі песень. Адначасова яна пачала весці блог, які паступова стаў для яе стабільнай крыніцай даходу дзякуючы рэкламе.

Фота: dianashu555 / Telegram

Аднак шлюб хутка распаўся. У жыцці Шурыгінай з'явіўся новы партнёр — мільянер Дзяніс Раброў. Іх адносіны працягваліся некалькі гадоў. Пара шмат падарожнічала, а сама Дзіяна зрабіла аперацыю па павелічэнні грудзей і актыўна расказвала пра гэта падпісчыкам. Пазней яна адкрыта прызнала праблемы з псіхічным здароўем, а таксама залежнасць ад алкаголю і наркотыкаў.

У 2025 годзе ў яе з'явіўся новы каханы — крыптаінвестар Святаслаў Гусеў. Пара рыхтавалася да вяселля, але за тыдзень да цырымоніі Гусеў паведаміў, што яго не адбудзецца. Нягледзячы на гэта, яны працягнулі стасункі. Сёлета ў маі мужчына абвінаваціў былую дзяўчыну ў крадзяжы рэчаў, сейфа з грашыма і каштоўнасцямі прыкладна на 25 тысяч даляраў.

Святаслаў Гусеў і Дзіяна Шляніна. Фота: shurygina_vlog / vk.com

16 чэрвеня расійскія СМІ паведамілі, што ў кватэры Дзіяны Шлянінай (яна захавала прозвішча першага мужа) прайшоў ператрус. Жанчыну абвінавачваюць у вырабе парнаграфічных матэрыялаў.

Паводле паведамленняў медыя, яшчэ ў 2021 годзе яна стварыла акаўнт на платформе OnlyFans, дзе размяшчала эратычны кантэнт. У апошнія гады Шляніна сумяшчала вядзенне лайфстайл-блога пра падарожжы і спорт з закрытым платным тэлеграм-каналам, у якім прапаноўвала падпісчыкам прыватныя зносіны, а таксама фота і відэа для дарослых.

Фота: dianashu555 / Telegram

Калі віну Шлянінай дакажуць, ёй можа пагражаць ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі. Пакуль жа яна знаходзіцца ў СІЗА.

Што да Сяргея Сямёнава, то пасля вызвалення ён некаторы час працаваў у таксі і займаўся продажам запчастак для сельскагаспадарчай тэхнікі. Пазней мужчына скончыў універсітэт, вучобу ў якім быў вымушаны перапыніць з-за крымінальнай справы, і ажаніўся.

У 2019 годзе разам са сваім адвакатам ён стварыў праваабарончы цэнтр, які дапамагае людзям, што лічаць сябе незаконна асуджанымі. Цяпер на яго старонку ў інстаграме падпісаныя больш за 57 тысяч чалавек, а ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» — каля 48 тысяч.

Каментары22

  • імя
    16.06.2026
    А нам, беларусам, якім бокам гэту рунэт?
  • Детектор лжи
    16.06.2026
    Да тут же на каждом фото видно, что ***** ****. И девять лет назад тоже видно всё было..

    [Зрэдагавана]
  • Hans
    16.06.2026
    "на ўвесь рунэт"!

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло3

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

«У Магілёве спеўныя, а ў нас цвітучыя». У Бабруйску паказалі, як выглядае фантан у гарадскім парку

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club12

У Абу-Дабі будуюць «востраў здароўя» коштам 11 мільярдаў долараў1

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло3

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць