Кіно11

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў

Самая вядомая роля Дэйві Чэйз — у фільме жахаў «Званок», яна таксама агучвала дзяўчынку Ліла ў мультфільме «Ліла і Сціч».

Актрыса Дэйві Чэйз памерла ў аўторак ад ускладненняў, выкліканых менінгітам. Ёй было ўсяго 35 гадоў. 

Пра смерць Чэйз выданню TMZ паведаміў яе бойфрэнд Рой Эрнандэс, які на гэтым тыдні стварыў старонку GoFundMe для збору сродкаў на падтрымку хворай актрысы.

«У Дэйві дыягнаставалі менінгіт і некалькі сур'ёзных інфекцый крыві. Яе стан стаў крытычным, і дактары сказалі мне, што ёй, магчыма, засталося нядоўга жыць», — напісаў ён.

Паводле Эрнандэса, інфекцыя крыві выклікала сэптычныя ўскладненні і прывяла да адмовы органаў.

Дэйві Элізабет Чэйз нарадзілася 24 ліпеня 1990 года ў Лас-Вегасе. Сваю кар'еру дзіцячай актрысы яна пачала ў сямігадовым узросце, здымаючыся ў рэкламе і выступаючы на сцэне.

Пачала здымацца з васьмі гадоў — «Сабрына», «Маленькая ведзьма», «Зачараваныя», «Хуткая дапамога».

Сапраўдны прарыў адбыўся ў 2002 годзе, калі яна агучыла Ліла ў мультфільме «Ліла і Сціч». Пасля Чэйз працягвала агучваць гераіню ў сіквелах і тэлесерыяле, які выходзіў у 2003—2006 гадах.

У 2002 годзе Дэйві знялася ў хіце жанру жахаў «Званок» Гора Вербінскі, які потым здыме «Піратаў Карыбскага мора».

Вы, напэўна, памятаеце яе гераіню — Самару Морган — доўгавалосую дзяўчынку ў белай сукенцы са смяротнымі звышнатуральнымі здольнасцямі — яна стала самым пазнавальным персанажам фільма. За гэтую ролю Чэйз атрымала ўзнагароду MTV Movie Award як найлепшая зладзейка.

Пасля ўдзелу ў некалькіх праектах у сярэдзіне 2010‑х гадоў Чэйз у значнай ступені адышла ад акцёрскай дзейнасці.

Рой Эрнандэс згадваў пра цяжкасці, з якімі яна сутыкнулася ў жыцці, у тым ліку пра здзекі, канфлікты з сям'ёй і праблемы са здароўем.

Каментары1

  • Хічхок
    18.06.2026
    Амерыканскі The Ring нядрэнная копія непаўторнага японскага Званка.

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер пайшоў у адстаўку9

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну30

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць