Грамадства3030

Лукашэнка пра трагедыю з аўтобусам у Бранску: Гэта ўкраінскі беспілотнік

«Мы не спяшаемся рабіць нейкія высновы, але дакладна канстатуем факт, што гэта беспілотнік украінскага паходжання».

Дрон, які атакаваў аўтобус з беларускімі грамадзянамі, у тым ліку дзецьмі, у Бранскай вобласці, мае ўкраінскае паходжанне, заявіў сёння Лукашэнка на нарадзе з вайскоўцамі, піша БелТА.

«Мы не спяшаемся рабіць нейкія высновы, але дакладна канстатуем факт, што гэта беспілотнік украінскага паходжання. Гэта ўкраінскі беспілотнік», — заявіў ён пасля дня маўчання.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ўкраінскі бок адказаў на прэтэнзіі, заявіўшы, што такія беспілотнікі могуць набываць розныя асобы.

«Гэта значыць, што не мы (так сцвярджае ўкраінскі бок), гэта нехта купіў, а магчыма, гэта нейкая правакацыя, аж да таго, што падобны ўдар нібыта нанеслі самі расіяне, — расказаў ён пра адказ з боку Украіны. — Але некаторыя рэчы ўжо сёння вядомыя. Яны кажуць, што ў гэты час удары па Бранскай вобласці не наносіліся. Аднак той жа кіроўца аўтобуса сцвярджае, што асабіста бачыў (і, напэўна, не толькі ён — следства гэта пакажа) не адзін дрон, а некалькі, якія, паводле яго слоў, гулі і ляталі над аўтобусам».

«Адзін з гэтых дронаў, дзякуй Богу, не вельмі магутны, ударыў у аўтобус. У выніку загінуў чалавек і пацярпелі нашы дзеці», — адзначыў ён.

«Такім чынам, канспіралагічных версій тут дастаткова», — заўважыў Лукашэнка.

«Калі нас хтосьці правакуе і спрабуе ўцягнуць у вайну, думаю, што гэта дрэнна абыдзецца тым, хто спрабуе гэта зрабіць.

Мы сябе паводзім спакойна. Камусьці не падабаецца, што Беларусь спакойная дзяржава, таму гэта ўсё адбываецца. Мы чуем заявы, апраўданні, версіі розныя. Але нам патрэбна ісціна.

І мы чакаем гэтай праўды ці рэальнага, справядлівага, сумленнага адказу ад украінскіх дзяржаўных службоўцаў і вайскоўцаў, і людзей. Мы ўсё роўна даведаемся праўду, гэта не будзе вялікай праблемай», — заявіў Лукашэнка.

Каментары30

  • Fire in a hole
    18.06.2026
    Тычыць пальцам у неба:
    - Гэта ўкраінскі беспілотнік!
  • ddd
    18.06.2026
    ну вот, только начал извинятся перед украинцами (
  • Filipp
    18.06.2026
    "Аднак той жа кіроўца аўтобуса сцвярджае, што асабіста бачыў (і, напэўна, не толькі ён — следства гэта пакажа) не адзін дрон, а некалькі, якія, паводле яго слоў, гулі і ляталі над аўтобусам»."©
    Было б цікава паслухаць самаго кіроўцу і пасажыраў аўтобуса, як яны гэта ўсё запомнілі.

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць