Свет1717

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам

Следчы камітэт РФ назваў датычных да атакі на пасажырскі аўтобус з дзецьмі з Беларусі ў Бранскай вобласці. Сярод іх — камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі, начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка, якія, па версіі расійскага боку, аддалі загад атакаваць цывільны транспарт на тэрыторыі РФ. Пра гэта ТАСС паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка.

«Следствам устаноўлена датычнасць да здзяйснення злачынства камандуючага Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберта Броўдзі і начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алега Івашчанкі, якія забяспечылі навядзенне на мэту і аддалі незаконны загад пра атаку на цывільныя транспартныя сродкі на расійскай тэрыторыі», — сказала яна.

Акрамя таго, расійскі СК заяўляе, што ўстаноўлены выканаўцы тэракту. У прыватнасці, гэта вайсковец падраздзялення беспілотных сістэм «Хімера» 105‑га пагранічнага атрада Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны Дзмітрый Ткачэнка, вайсковец пагранічнай камендатуры хуткага рэагавання «Шквал» 7‑га пагранічнага атрада ДПСУ Ігар Жукаў і вайсковец 73‑га марскога цэнтра спецыяльных аперацый УСУ Уладзіслаў Навум.

Пятрэнка паведаміла, што ў адносінах да Броўдзі, Івашчанкі, Ткачэнкі, Жукава і Навума вынесены пастановы пра прыцягненне ў якасці абвінавачаных па ч. 3 арт. 205 КК РФ (здзяйсненне тэрарыстычнага акта, які пацягнуў гібель людзей).

СК РФ заявіў, што далей устанаўлівае асобы іншых саўдзельнікаў злачынства. Расследаванне крымінальнай справы, гаворыцца ў заяве, ідзе ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Між тым, украінскі бок адмовіў сваю датычнасць да атакі. 

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў учора, што мэтай атакі на аўтобус з беларускімі дзецьмі было «сутыкнуць Беларусь з Украінай», але ён не назваў, хто стаіць за атакаю. 

Пасажырскі аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі быў атакаваны 17 чэрвеня. Аўтобус накіроўваўся з Гомеля ў Геленджык. У выніку ўдару БПЛА адзін пасажыр загінуў, восем пацярпелі, у тым ліку шасцёра дзяцей.

Каментары17

  • Indrid Cold
    23.06.2026
    Яны зрабілі некалькі памылак у прозвішчах Лукашэнка, Пуцін, Шайгу, Герасімаў, Набіўліна, Греф, Карпянкоў і г.д.
  • цыкада
    23.06.2026
    вольфович, под монастырь подведешь своего хозяина, уже перед первым извиняться
  • Петровка, 38
    23.06.2026
    Сами на себя вышли.

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць