Свет2424

Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі, каб раскачаць грамадства

Ён параўнаў сённяшнія падзеі з падзеямі 1941 года.

Фота: Contributor / Getty Images

Уладзімір Пуцін заявіў, што УСУ б’юць па Расіі каб «раскачаць грамадства», адкрыты ліст Зяленскага стварае «канфліктны патэнцыял», а краіны НАТА «рыхтуюцца да вайны». Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў на сустрэчы з выпускнікамі вайсковых ВНУ ў Крамлі, паведамляе «Дождь».

На яго думку, украінская армія нібыта наўмысна наносіць удары беспілотнікамі па цывільнай інфраструктуры, каб «раскачаць грамадства» і «стварыць нейкую няўпэўненасць у дзеяннях» расійскай арміі.

Адкрыты ліст прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім той прапанаваў сустрэчу, на думку Пуціна, «не стварае перадумоў для мірных перамоў», а «фарміруе канфліктны патэнцыял».

Пуцін таксама абвінаваціў «ілжэдэмакратычны Захад» у размовах пра падрыхтоўку да вайны з Расіяй і нарастанні ваенных бюджэтаў. Паводле яго слоў, заходнія краіны нібыта «ствараюць пагрозы» і правакуюць Расію, пасля чаго абвінавачваюць яе «ва ўсіх смяротных грахах».

Пуцін параўнаў гэта з падзеямі 1941 года: «Нават пасля вераломнага нападу на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года, менавіта вераломнага нападу, Захад, гітлераўская Германія, спрабавалі абвінаваціць СССР і Сталіна ў агрэсіі супраць, як мы сёння гаворым, калектыўнага Захаду».

Каментары24

  • Kg
    23.06.2026
    А Масковія навошта б'е па Украіне?
  • .
    23.06.2026
    Да. И чё ты им сделаешь?
  • Ёсік
    23.06.2026
    Як шмат у глуздах думак, а люты 2022 ужо выляцеў. Ты ж зьвяртаўся да ўкраінцаў, каб яны зьнесьлі ўладу законна абраную ва Украіне. Украінцы вырашылі не зьвяртацца, а сваімі сіламі зьнесьці тваю прызначаную ўладу. Сікаешся, жахі сьняцца, вунь як дрэнна вяглядаеш, на Адольфа Г. падобны ў апошнія два месяцы да самастрэлу.

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць