Здароўе1212

Чаму ў некаторых мужчын пасля 50 гадоў пеніс можа стаць карацейшым на пяць сантыметраў

Пасля 50 гадоў некаторыя мужчыны могуць сутыкнуцца з нечаканай і вельмі далікатнай праблемай: пеніс паступова змяншаецца ў даўжыню, дэфармуецца і губляе ранейшую форму. Пры гэтым многія нават не падазраюць пра існаванне захворвання, якое выклікае гэтыя змены.

Пеніс Пенис Penis
Ілюстрацыйнае фота. Getty Images

Як тлумачыць у інтэрв'ю выданню Journal des Femmes французскі ўролаг Антуан Фэ (Antoine Faix), з дэфармацыяй пеніса і яго скарачэннем сутыкаюцца ад 3 да 9% мужчын пасля 50 гадоў. Прычынай з'яўляецца хвароба Пейроні — французскага хірурга, які апісаў яе яшчэ ў 1743 годзе.

Яна развіваецца, калі ў абалонцы, якая акружае пяшчэрныя целы пеніса, утвараецца ўчастак фіброзу — своеасаблівы рубец. У норме гэтая абалонка (tunica albuginea) застаецца эластычнай і расцягваецца падчас эрэкцыі, дазваляючы органу напаўняцца крывёй і павялічвацца ў памерах. Калі ж частка тканіны становіцца жорсткай, яна ўжо не можа расцягвацца належным чынам.

У выніку падчас эрэкцыі пеніс пачынае скрыўляцца ў бок пашкоджанага ўчастка. Адначасова можа адбывацца і скарачэнне яго даўжыні. Паводле доктара Фэ, у асобных выпадках пеніс можа скараціцца на 2, 3, 4 і нават 5 сантыметраў. Акрамя таго, мужчыны могуць адчуваць боль падчас эрэкцыі або заўважаць пагаршэнне яе якасці. Аднак набор сімптомаў індывідуальны: у адных пацыентаў прысутнічаюць усе прыкметы захворвання, у іншых — толькі некаторыя з іх.

Чаму?

Дакладныя прычыны развіцця хваробы да канца не высветленыя, але спецыялісты вылучаюць некалькі фактараў рызыкі. Важную ролю можа адыгрываць спадчыннасць. Асабліва гэта датычыцца сем'яў, дзе сустракаюцца іншыя фіброзныя захворванні, напрыклад кантрактура Дзюпюітрэна, якая выклікае паступовае скрыўленне пальцаў рук, або хвароба Ледэрхозэ, пры якой падобныя змены развіваюцца ў тканках ступняў.

Таксама лічыцца, што развіццю хваробы могуць спрыяць мікрапашкоджанні падчас палавых кантактаў. У некаторых выпадках пасля іх утвараецца рубцовая тканка, якая і запускае развіццё захворвання. Дадатковымі фактарамі рызыкі называюць артэрыяльную гіпертэнзію і цукровы дыябет.

Нягледзячы на тое, што хвароба Пейроні не пагражае жыццю і цяжкія формы сустракаюцца адносна рэдка, яе наступствы могуць істотна пагоршыць якасць жыцця. У некаторых выпадках скрыўленне дасягае 45, 60 або нават 90 градусаў. Гэта робіць палавыя кантакты складанымі або зусім немагчымымі.

Асабліва цяжка многія мужчыны перажываюць псіхалагічныя наступствы. Раптоўныя змены ўласнага цела могуць выклікаць моцны стрэс, падзенне самаацэнкі і нават дэпрэсію. Паводле ўролага, яму даводзілася сустракаць пацыентаў з суіцыдальнымі думкамі. Пры гэтым праблема закранае не толькі самога мужчыну, але і яго партнёрку.

Ці магчыма вылечыцца?

Поўнасцю вылечыць хваробу сёння немагчыма, аднак існуюць метады, якія дазваляюць змякчыць яе праявы і запаволіць развіццё. Для барацьбы з болем выкарыстоўваюць супрацьзапаленчыя прэпараты, нізкаінтэнсіўную ўдарна-хвалевую тэрапію і ін'екцыі гіалуронавай кіслаты. Калі ўзнікаюць праблемы з эрэкцыяй, могуць прызначацца прэпараты з групы інгібітараў фосфадыестэразы-5, у тым ліку сілдэнафіл або тадалафіл.

У выпадках, калі дэфармацыя застаецца стабільнай на працягу як мінімум паўгода і не паддаецца іншым метадам лячэння, разглядаецца магчымасць хірургічнай аперацыі. У найбольш цяжкіх сітуацыях можа спатрэбіцца ўстаноўка імпланта.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што галоўнае — не ігнараваць першыя сімптомы і своечасова звяртацца да ўролага. Ранняя дыягностыка і лячэнне могуць дапамагчы запаволіць развіццё захворвання, палепшыць стан пацыента і прадухіліць далейшае пагаршэнне сітуацыі.

Каментары12

  • Ёсік
    23.06.2026
    Гэта не праблема, бо адкуль скуры брацца пад вачыма, другі падбародак? Зразумела, у чэлеса крадуць. Праблема ў тым, што ў хлопцаў 35 гадоў ужо вісюль ад экалогіі, стрэсу, алкаголю з тытунём, ад харчаваньня, зімой у кароткіх шкарпэтках ды нагавіцах па сумётах з Зыбіцкай вяртаюцца.
  • Хлопец 39
    23.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хлопец-56
    23.06.2026
    У мня уже в минус пошел, внутрь ушел, трудно вытянуть. Чтоб пописять надо порно посмотреть, чтоб выглянул

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба32

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС41

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба32

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць