Свет11

Кіраўніка марыянеткавай Паўднёвай Асеціі перавялі на пасаду дарадцы Пуціна

У марыянеткавай адносна Расіі Паўднёвай Асеціі адбыліся значныя палітычныя змены. Прэзідэнт гэтага самаабвешчанага ўтварэння Алан Гаглоеў абвясціў пра сваю адстаўку і пераход на працу ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі, дзе ён стаў дарадцам Уладзіміра Пуціна.

Алан Гаглоеў

Паводле слоў Алана Гаглоева, прапанову заняць новую пасаду ён атрымаў падчас размовы з Пуціным 22 чэрвеня. У сваім звароце ён заявіў, што адной з галоўных мэт лічыць аб’яднанне Паўднёвай Асеціі з Паўночнай Асеціяй у складзе Расіі.

Выканаўцам абавязкаў кіраўніка Паўднёвай Асеціі стаў Марат Камболаў. Ён нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі і доўгі час працаваў у Курчатаўскім інстытуце ў Расіі, дзе займаў кіраўнічыя пасады. У Паўднёвай Асеціі ён з’явіўся толькі нядаўна: у канцы мая стаў дарадцам прэзідэнта, а ў сярэдзіне чэрвеня ўзначаліў урад.

Палітычныя змены адбыліся пасля падпісання 9 мая пагаднення аб паглыбленні саюзніцкага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Паўднёвай Асеціяй. Паводле ацэнак шэрагу экспертаў і грузінскіх уладаў, гэты дакумент узмацняе ўплыў Масквы на рэгіён і можа стаць крокам да яго далейшай інтэграцыі ў склад Расіі. У прыватнасці, пагадненне дазваляе грамадзянам Расіі займаць дзяржаўныя пасады ў Паўднёвай Асеціі.

Некаторыя аналітыкі адзначаюць, што прызначэнне Камболава працягвае практыку, калі ключавыя пасады ў рэгіёне займаюць людзі, чыя кар’ера была звязана пераважна з Расіяй.

Паводле мясцовай канстытуцыі, пасля адстаўкі прэзідэнта новыя выбары павінны адбыцца не пазней за 21 верасня 2026 года. Раней чарговыя выбары планаваліся толькі на 2027 год.

Паўднёвая Асеція — тэрыторыя, якая паводле міжнароднага права з'яўляецца часткай Грузіі, але выйшла з-пад кантролю Тбілісі яшчэ ў пачатку 1990-х. У 2008 годзе, пасля кароткачасовай вайны супраць Грузіі, Расія афіцыйна прызнала «незалежнасць» Паўднёвай Асеціі разам з яшчэ адным некантраляваным Грузіяй рэгіёнам — Абхазіяй. Акрамя Расіі, за яе прыкладам пайшлі ўсяго некалькі зусім не ўплывовых саюзных Крамлю краін, як правіла вельмі далёкіх ад гэтага рэгіёна. Пры гэтым незалежнасць абодвух рэгіёнаў фіктыўная, паколькі яны вельмі моцна залежаць ад Масквы не толькі палітычна, але і эканамічна. Бюджэт Паўднёвай Асеціі фарміруецца за кошт датацый з Масквы практычна цалкам, Абхазіі — як мінімум на 70%. 

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    23.06.2026
    А калі лукашэначку перавядуць?

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба18

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы5

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка25

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі7

Ціманоўская расказала, што атрымлівае ў Варшаве як спартоўка 700 еўра ў месяц12

Момант падзення беспілотніка на прыватны дом у падмаскоўным Ягор’еўску17

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў3

Культ Святога Себасцьяна. Як жорстка закатаваны раннехрысціянскі святы стаў гей-іконай16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба18

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць