Свет88

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя

Раней Пуцін падпісаў аналагічны ўказ, які спрашчаў атрыманне расійскага грамадзянства для жыхароў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя. У дакуменце, апублікаваным на афіцыйным партале прававой інфармацыі, пазначана, што ён прыняты «ў мэтах абароны правоў і свабод чалавека і грамадзяніна» з апорай на «агульнапрызнаныя прынцыпы і нормы міжнароднага права», піша Moscow Times.

Згодна з указам, права на спрошчанае атрыманне расійскага пашпарта (без выканання шэрагу стандартных патрабаванняў) атрымліваюць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, старэйшыя за 18 гадоў, якія пастаянна пражываюць у Прыднястроўі на дзень уступлення дакумента ў сілу. Таксама прапісаны парадак прыёму ў грамадзянства непаўналетніх і недзеяздольных жыхароў рэгіёна. Заявы на атрыманне пашпарта РФ трэба будзе падаваць у расійскія дыппрадстаўніцтвы або консульскія ўстановы па зацверджаных формах.

Раней, вясной 2025 года, Пуцін падпісаў аналагічны ўказ, які спрашчаў атрыманне расійскага грамадзянства для жыхароў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. У ліпені мінулага года Пуцін таксама зацвердзіў афармленне пашпартоў РФ у гэтых рэгіёнах да жніўня 2028 года.

На гэтым фоне 13 мая Дзярждума аднагалосна прыняла ў другім і трэцім чытаннях закон, які дазваляе Пуціну прыцягваць армію для «абароны грамадзян РФ» у выпадку іх арышту, утрымання, крымінальнага або іншага пераследу за мяжой — у прыватнасці, судамі, якія Расія не прызнае. У тлумачальнай запісцы падкрэсліваецца, што дакумент накіраваны на «ўзмацненне абароны расійскіх грамадзян ад неправамерных дзеянняў недружалюбных замежных дзяржаў».

Прыднястроўе (Прыднястроўская Малдоўская Рэспубліка) — гэта непрызнанае тэрытарыяльнае ўтварэнне, размешчанае ў вузкай паласе паміж ракой Днестр і мяжой з Украінай. Фармальна яна з’яўляецца часткай Малдовы, але пасля ўзброенага канфлікту з Кішынёвам у пачатку 1990‑х фактычна існуе як асобнае ўтварэнне. Насельніцтва — каля 350 тысяч чалавек, пераважна рускамоўныя. Прыднястроўе не прызнана ніводнай дзяржавай — членам ААН, а на яго тэрыторыі з 1992 года знаходзяцца расійскія войскі. Рэгіён моцна залежыць ад Расіі ў эканамічным і палітычным плане і застаецца адным з «замарожаных» канфліктаў на постсавецкай прасторы.

Каментары8

  • Тамаш
    16.05.2026
    Патрэбна салдацкае мяса.
  • Спадар
    16.05.2026
    Толькі ідыет возьме пашпарт з "двуглавой куріцей"!
  • Др. Хаус
    16.05.2026
    Беларусам на заметку: рано или поздно эта мерзость начнётся и у нас - уйло начнёт "защищать русскоязычных". А Молдове конечно надо ликвидировать эту опухоль на своей территори, и чем быстрее, тем лучше.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

Віцэ-спікерамі Каардынацыйнай рады абяруць Анатоля Міхнаўца і Яўгена Андрэйчыка10

Самае засушлівае месца ў свеце часам ператвараецца ў кветкавы дыван1

У Літве дэнансавалі пагадненне з Беларуссю аб прыгранічным руху, якое і так ніколі не працавала2

Беларуска з міжнароднай абаронай у Польшчы згубіла дакументы на Мальце і ўжо пяць дзён не можа вярнуцца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць