Грамадства22

Mark Formelle прадэманстраваў будучыя калекцыі і зноў трапіў у скандал

Беларускі брэнд Mark Formelle прэзентаваў 14 чэрвеня будучыя калекцыі на другое паўгоддзе 2026 года. Многім навінкі спадабаліся, але без непрыемных момантаў не абышлося, піша Blizko.by.

Навінкі паказала блогерка Ксенія Сідарэнка ў Threads. Улетку ў брэнда выйдзе калабарацыя з беларускім хіп-хоп выканаўцам Мікітам Карабыкам, ён жа Nkeeei. У калекцыі будуць пушыстыя кофты і худзі, штаны спартыўнага тыпу і многае іншае. 

Да 1 верасня Mark Formelle выпусціць калекцыю школьнай формы для хлопчыкаў і дзяўчатак. Белыя кашулі, джэмперы, штаны, блузкі, спадніцы, гальштукі, кардыганы — усё па стандартах Мінадукацыі і Дзяржстандарту. 

Увосень выйдзе і калабарацыя з авіякампаніяй Belavia, у якую ўвойдуць чатыры камплекты гарнітураў спартыўнага тыпу. Менавіта гэтая прэзентацыя выклікала бурнае абмеркаванне ў сетцы. Для ілюстрацыі прадстаўнікі брэнда ўзялі фатаграфіі дызайнеркі Дар'і Лучанковай-Лебедзевай, якія яна рабіла для свайго брэнда LSD Clothing. 

«ШІ проста існуе — нагенеруй што заўгодна для рэфаў, але навошта варушыць пальцам, калі можна проста ўзяць, так? Вы тытаны з велізарнымі магутнасцямі, навошта ж так непрыгожа?» — паскардзілася дзяўчына на сваёй старонцы.

У каментарах многія падтрымалі дызайнерку:

«Няхай Belavia паглядзіць на «арыгінальнасць».

«Не разумею, у іх у планах развіцця запісана: «Кожны месяц выкідваць нейкі крынж»? Ці як гэта разумець? Тыпу чорны піяр — гэта таксама піяр, таму давайце кожны месяц выкідваць нейкую сітуацыю, якую ўсе будуць абмяркоўваць».

«Што ні месяц, то ганьба ад нейкіх нашых буйных брэндаў, мне цікава, гэта такая канцэпцыя — уляпацца ў скандалы проста праз тое, што аддзел маркетынгу ці яшчэ хто не ўмеюць рабіць сваю працу».

«Нешта ў іх маркетынг апошнім часам зусім сумны».

«Я яшчэ не забылася, як яны нізкім дзяўчатам сказалі ў дзіцячай краме адзявацца. Ні нагой у гэту краму больш!»

Пад публікацыяй адзначыўся і сам брэнд. Прадстаўнікі Mark Formelle заўважылі, што не планавалі выдаваць творчасць Дар'і за сваю або капіяваць рэчы брэнда LSD Clothing. Фатаграфіі выкарыстоўваліся для перадачы настрою маскота брэнда, анонс якога па першапачатковай задуме і планаваўся ў межах калабарацыі.

Аднак многіх карыстальнікаў такі адказ не задаволіў, і яны раілі Дар'і звярнуцца да юрыстаў па абарону аўтарскіх правоў.

Таксама ўвосень выйдзе калекцыя для ўладальнікаў пышных формаў — Plus size edition. Туды ўвойдуць некалькі ўзораў штаноў, худзі і кашулі. Максімальны памер вырабаў — 6XL. 

На працягу кастрычніка і лістапада брэнд выпусціць калабарацыю з дзяцінства — калекцыі паводле мультфільмаў «Падаў леташні снег» і «Пластылінавая варона». У межах працы з «Саюзмультфільмам» выйдуць не толькі камплекты адзення, але і ёлачныя ўпрыгажэнні з героямі гісторый. 

Завяршае прэзентацыю навінак калекцыя Apres-ski (у перакладзе — «Пасля лыжаў»). Гэта зборная назва для ўсіх забаў, адпачынку і свецкіх мерапрыемстваў, якія адбываюцца на гарналыжных курортах пасля дзённага катання. У перадзімовую калекцыю ўвойдуць тэматычныя худзі, світшоты, уцепленыя штаны, футболкі і шкарпэткі. 

Каментары2

  • Вольга
    15.06.2026
    Калгас-фермель. Прыдумаць нельга скамуніздзіць. Коскі паводле сумлення. (якім там не пахне).
  • Free
    15.06.2026
    Тут галоу́нае ня с...зіць лякалы і гузікі

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка папросіць «нябесную канцылярыю» пра сухое надвор'е на час жніва11

Беларуску вызвалілі з цэнтра анлайн-махлярства ў М’янме3

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец30

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам8

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны29

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў9

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць