Грамадства22

Беларусы ў Threads дапамагалі «Сяргею» з пераломам нагі. Але аказалася, што гэта ашуканец

Жыхар вёскі Уна Лёзненскага раёна пасля пералому нагі нібыта застаўся без сродкаў да існавання і папрасіў дапамогі ў Threads. Але гэта гісторыя была выдуманай, паведаміла старшыня Лёзненскага сельсавета Святлана Пукава. Журналістка «Еўрарадыё» патэлефанавала чыноўніцы, назваўшыся беларускай, якая хацела дапамагчы. 

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Пачалося ўсё з таго, што карыстальнік Threads пад нікам @sergo.sergo1 апублікаваў пост, у якім сцвярджаў, што жыве ў вёсцы Уна, працуе ў мясцовай краме і пасля пералому нагі апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. Ён расказваў, што з цяжкасцю можа пракарміць дзяцей, а таксама прасіў дапамагчы з пошукам падпрацоўкі.

Гісторыя выклікала вялікі водгук сярод карыстальнікаў сацсеткі. Неўзабаве «Сяргей» напісаў, што да яго дадому прыязджалі незнаёмыя людзі з прадуктамі, салодкім, цацкамі і школьнымі прыладамі для дзяцей.

Праз нейкі час ён падзяліўся нумарам сваёй карткі. Некаторыя карыстальнікі Threads пераводзілі яму грошы, а іншыя былі ў захапленні ад таго, як беларусы гатовыя падтрымліваць адно аднаго.

Аднак пазней у часткі аўдыторыі ўзніклі сумневы ў праўдзівасці гэтай гісторыі, у тым ліку адносна таго, што нехта сапраўды наведваў «Сяргея». Паводле слоў адной з карыстальніц сацсеткі, яе каментарый з удакладняльнымі пытаннямі быў схаваны, а неўзабаве пасля гэтага старонка мужчыны ўвогуле знікла з сацыяльнай сеткі.

Святлана Пукава, старшыня Лёзненскага сельсавета, да якога адносіцца вёска Уна, у размове з журналісткай «Еўрарадыё» адназначна сцвярджае, што гэта гісторыя — махлярская містыфікацыя.

— У нас ва Уне такіх людзей няма, — кажа суразмоўца. — Па адрасе, які пазначыў гэты «Сяргей», жывуць зусім іншыя людзі — паджылыя дачнікі, але яны жывуць у нас пастаянна. Я ім патэлефанавала. Яны самі ў шоку.

Я кажу: «Можа, гэта нейкі ваш сваяк?» Адказалі: «Не, нават блізка не».

Ды і сама я вёску добра ведаю. Няма там такіх людзей, і дзяцей там, ва Уне, таксама няма.

— Што будзеце рабіць? На гэтую гісторыю ў сацсетках ужо адрэагавала шмат людзей, нехта перавёў грошы.

— Мы паведамілі ў райвыканкам. У аддзеле ідэалогіі будуць рыхтаваць нейкі каментар.

У Лёзненскім райвыканкаме пацвердзілі, што «Сяргей» — ашуканец, і паабяцалі разабрацца з гэтай гісторыяй.

Каментары2

  • Злобный вожык
    15.06.2026
    Нам сказали и мы поверили.
  • Страна непуганных дурней
    15.06.2026
    Как в Москве - только 50 лет назад.

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам3

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць