Культура22

Прэзентацыя Парку мініяцюр замкаў і храмаў ВКЛ адбудзецца 27 жніўня

27 жніўня ў старадаўнім шляхецкім фальварку Родзевічы, што за 5 км ад Гальшанскага замка, адбудзецца прэзентацыя Парка мініяцюр замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Падчас прэзентацыі гасцям фонду «Краіна замкаў» будуць прадстаўлены канцэпцыя парка, некалькі мініяцюр, а таксама 3D-друкаркі, на якіх друкуюцца макеты замкаў. У прэзентацыі возьмуць удзел дзеячы культуры: музыка Зміцер Вайцюшкевіч, тэатральны рэжысёр Валерый Мазынскі.

На фота: Зміцер Вайцюшкевіч падчас выступу ў Родзевічах у 2014.

«Наш праект хутка можна будзе называць народным, - кажа дырэктар фонду «Краіна замкаў» Алесь Варыкіш. - На сённяшні дзень у ім узялі ўдзел каля 100 чалавек не толькі з Беларусі, але з Нямеччыны, Ізраіля, Расіі, Польшчы. Сярод іх ахвярадаўцы, валанцёры. Людзі не толькі пералічваюць нам грошы на набыццё дадатковых 3D-друкарак, але і актыўна прапануюць розную дапамогу - ад збору камянёў на ўчастку да стварэння ЗD-макетаў і друку мадэляў на ўласных друкарках».

На сённяшні дзень на прэзентацыю запісалася больш за 100 чалавек. Для іх будзе арганізаваная экскурсія па найбольш значных аб'ектах рэгіёна, пасля якой будзе прадстаўлены Парк мініяцюр. Завершыцца праграма святочнай вечарынай з майстар-класамі па старадаўніх танцах і песнях. Запісацца на экскурсію-прэзентацыю можна ў фондзе «Краіна замкаў».

Аб стварэнні Парку мініяцюр замкаў і храмаў было заяўлена ў канцы мінулага года. Ідэя была падтрымана ў рамках праекта ЕС / ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Свае сродкі ў будаўніцтва парку ўкладвае і «Краіна замкаў». Інвестыцыі ў аб'ект ужо перавысілі 300 млн недамінаваных рублёў. На гэтыя грошы быў набыты першы 3D-прынтэр, матэрыялы для друку мініяцюр, створана некалькі віртуальных мадэляў замкаў і храмаў, праведзены зямельныя работы на тэрыторыі парку.

А 20 ліпеня на платформе Talaka.by стартавала кампанія па зборы сродкаў на набыццё двух дадатковых, больш магутных 3D-друкарак, кожная з якіх каштуе каля 2,5 тыс. даляраў. Іх задача - паскорыць працэс друку мініяцюр. Усяго ў межах кампаніі плануецца сабраць 11 016 руб. У цяперашні час сабрана 64% сродкаў.

Афіцыйнае адкрыццё парку запланавана на май-чэрвень 2017 года. Першыя дзесяць мадэляў павінны з'явіцца ў парку ўжо да канца гэтага года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў43

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць