Культура88

Гісторык Алесь Белы выдаў кнігу «Літвінская кухня. Байкі Кухмістра Верашчакі»

Кулінарных кніг з кожным годам становіцца ўсё больш і больш. Экзатычныя стравы, мудрагелістыя рэцэпты, незвычайныя для нашага краю прадукты… Так, гэта, безумоўна, разнастаіць наш стол. Але ў пагоні за модай мы забываемся, з чаго ўсё пачыналася. А калі зазірнуць у гісторыю нашай роднай кухні, то ўбачыш сапраўды неверагодныя рэчы.

У гэтым нам дапамагае новая кніга — «Літвінская кухня. Байкі Кухмістра Верашчакі», створаная гісторыкам Алесем Белым. Аўтар адкрывае для чытачоў велізарны пласт сенсацыйных звестак пра вядомыя-забытыя-невядомыя стравы з зямель колішняга Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць — з нашых беларускіх зямель.

Паглядзіце, як пачынае свой аповед пан Верашчака: «А ведаеце, панове, як даўней елі і пілі ў добрых шляхецкіх дамах старой Літвы? Ну, напрыклад, пры канцы 1820-х гадоў, у залатыя бесклапотныя часы, дзе-небудзь у Наваградскім або Слонімскім павеце?» І сапраўды, ці добра вы ведаеце, як гатавалі зразы ў радзівілаўскіх маёнтках? Ці што можна зрабіць са звычайнага бацвіння? А гісторыя халадніка напісана так смачна, што так і хочацца бегчы на кухню гаспадарыць…

«Кніга складзеная з баек, напісаных Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя.

Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ — першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама заможнага сялянства», — кажа аўтар.

«Літвінская кухня» выходзіць эксклюзіўна ў электронным выглядзе.

Нягледзячы на гэта, у ёй шмат ілюстрацый, якія дапамогуць вам лепей зразумець тэкст. На любой вашай электроннай прыладзе заўсёды будзе пад рукой любімы рэцэпт, вы лёгка і паўсюль зможаце паглядзець у спіс інгрэдыентаў, якія вам спатрэбяцца, каб прыгатаваць шыкоўныя стравы і здзівіць сваім умельствам блізкіх і знаёмых.

Дарэчы, яшчэ да выхаду кніга нарабіла шмат шуму ў сацыяльных сетках і выклікала непадробную цікавасць. Яе абмяркоўваюць, чакаюць і ўжо рыхтуюць начынне на кухні… Паверце, да яе ўжо цяпер няма абыякавых.

Такім чынам, трымайце сапраўдную «Літвінскую кухню» ад славутага пана Кухмістра Верашчакі.

Спампаваць кнігу можна на сайце kniharnia.by/.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць