Свет55

Прэм'ер Расіі Мядзведзеў дапусціў магчымасць будучыні Сірыі без Асада

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што змена ўлады ў Сірыі павінна адбыцца палітычным шляхам і што ў выніку Башар Асад можа сысці з пасады. Аднак цяпер, адзначыў прэм'ер, Асад з'яўляецца «адзіным легальна дзеючым органам улады ў Сірыі», паведамляе Бі-бі-сі.

«Да яго [Башара Асада] можна па-рознаму ставіцца: хтосьці яго любіць, хтосьці яго не любіць. Пытанне не ў гэтым. Пытанне ў тым, што ў сапраўдны момант ён адзіны легальна дзеючы орган улады ў Сірыі, легітымны прэзідэнт», - заявіў Мядзведзеў у інтэрв'ю Другому тэлеканалу Ізраіля напярэдадні свайго візіту ў гэтую краіну.

Мядзведзеў дадаў, што дапускае ўзнікненне па выніках перамоваў у Сірыі цалкам новага ўрада, без удзелу цяперашняга прэзідэнта.

«Павінна паўстаць новая палітычная канструкцыя. Ці будзе ў ёй месца для Башара Асада ці яшчэ кагосьці, мы не ведаем, гэта не наша справа, хай вырашаюць самі сірыйцы», - сказаў ён.

Тым не менш, заявіў Мядзведзеў, аказанне ваеннай дапамогі Асаду адпавядае нацыянальным інтарэсам Расіі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыну з Гродна асудзілі на сем гадоў калоніі2

Расія нанесла ўдар «Іскандэрамі» па палігоне пад Кіевам, дзе праходзіла выстава ўзбраення1

Пара паехала нараджаць у Мексіку — і знайшлі горад для жыцця ды яшчэ курорт3

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска4

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць