Свет66

Дональд Трамп. За што яго любяць і ненавідзяць

Анкета самага эксцэнтрычнага кандыдата ў прэзідэнты Амерыкі.

Фота: John Locher / AP / Scanpix / LETA

Узрост: 70 гадоў

Багацце: Больш за тры мільярды даляраў па версіі Forbes і Bloomberg, каля дзевяці мільярдаў — па версіі самога Трампа. Асноўны бізнэс — будаўніцтва, але яго The Trump Organization займаецца практычна ўсім — ад правядзення конкурсаў прыгажосці і да настольных гульняў. Аснову бізнэс-імперыі Трампа заклала яго бабуля Элізабэт і бацька Фрэд.

Палітычная кар'ера: Ніколі не займаў ніякіх дзяржаўных пасадаў і не ўдзельнічаў у выбарах, хоць з яшчэ 1980-х стала заяўляў аб жаданні стаць то прэзідэнтам, то губернатарам Нью-Ёрка. За гэтыя дзесяцігоддзі Трамп тройчы мяняў партыйную прыналежнасць: перш ён быў прыхільнікам Рэспубліканскай партыі, затым падтрымліваў Партыю рэформаў, з 2001 па 2008 год быў дэмакратам, а затым вярнуўся да рэспубліканцаў. У 2011 годзе Трамп на пяць месяцаў абвясціў сябе беспартыйным, але затым зноў уступіў у Рэспубліканскую партыю.

Шлях да намінацыі: Фаварытам рэспубліканскіх праймерыз лічыўся хто заўгодна, але не Трамп: яшчэ да пачатку перадвыбарнай гонкі існавала меркаванне, што за крэсла ў Авальным кабінеце будуць спаборнічаць Хілары Клінтан і Джэб Буш. Вылучэнне Трампа ніхто інакш як жарт не ўспрымаў. Аднак папулісцкая рыторыка Трампа і яго рэзкія, скандальныя выказванні аб іміграцыі, стомленасць выбаршчыкаў ад традыцыйных палітыкаў і шматлікія памылкі канкурэнтаў далі свой плён: спачатку ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы адмовіўся Джэб Буш, а затым сышлі Марка Рубіа, Тэд Круз і Джон Кейсік. Нікому з іх не ўдалося навязаць сур'ёзнай барацьбы Трампу на праймерыз.

Галоўныя пункты праграмы: Пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай, перастаць дамагацца змены рэжымаў за мяжой, перамагчы ІД гэтак жа, як ЗША выйгралі халодную вайну, павялічыць працягласць дэкрэта для маці, стварыць 25 мільёнаў працоўных месцаў, абараніць права на валоданне зброяй.

Погляды на іміграцыю: Трамп не раз абяцаў пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай, прычым за кошт Мексікі, казаў пра небяспеку мігрантаў-мусульман і сцвярджаў, што працоўныя месцы ў першую чаргу павінны даставацца амерыканцам, а не прыезджым. Мільярдэр абяцае максімальна ўзмацніць жорсткасць памежнага кантролю, пазбавіць мігрантаў доступу да сацыяльнага забеспячэння і адмяніць усе законы Барака Абамы, якія паслабляюць адказнасць для нелегальных мігрантаў.

Галоўны правал кампаніі: Абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях пасля таго, як Трамп на дэбатах заявіў, што ніколі не заляцаўся да жанчын і не цалаваў іх без згоды, а таксама публікацыя плёнкі з абразамі на адрас жанчын 11-гадовай даўніны. Пасля гэтых падзей ад Трамп пачалі масава адварочвацца спонсары і ўплывовыя рэспубліканцы. Усе астатнія ўдары, у тым ліку абвінавачванні ў некампетэнтнасці і сыходзе ад падаткаў, Трамп пераносіў практычна бязбольна.

За што любяць: За просталінейнасць, непадобнасць на традыцыйных палітыкаў, за крайнюю кансерватыўнасць і жаданне вярнуць Амерыцы веліч. Трамп кажа тое, што многія думаюць, але не адважваюцца сказаць. Лічыцца, што ён адлюстроўвае інтарэсы той часткі насельніцтва ЗША, да якой іншыя палітыкі наогул не звяртаюцца.

За што крытыкуюць: На думку праціўнікаў Трампа, у мільярдэра няма дастатковай кваліфікацыі і досведу для таго, каб кіраваць краінай; ён занадта запальчывы, каб быць галоўнакамандуючым і распараджацца ядзерным арсеналам ЗША. Погляды Трампа называюць адкрыта расісцкімі (ён сапраўды папулярны сярод амерыканскіх ультраправых), а прапановы адгарадзіцца ад мігрантаў — небяспечнымі для краіны.

Адносіны з Расіяй: Трамп не раз казаў, што паладзіў б з Уладзімірам Пуціным, але падкрэсліваў, што не знаёмы з расійскім прэзідэнтам і не ведае, як пойдуць справы. Ён выступае за паляпшэнне адносін з Расіяй і крытыкуе адміністрацыю Абамы за няўменне дамаўляцца з Пуціным, але ў цэлым ні ў яго публічных выступах, ні ў перадвыбарнай праграме ніякай асаблівай ролі адносінам з Масквой не адводзіцца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны43

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны43

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць