Свет1010

Сябар загінулых пскоўскіх школьнікаў раскрыў дэталі іх гібелі

Сябар пскоўскіх школьнікаў Дзяніса Мураўёва і Кацярыны Уласавай, якія загінулі 14 лістапада, паведаміў выданню «Сноб», што Дзяніс збіраўся застрэліць Кацярыну. Карэспандэнтка «Сноба» пагутарыла з сябрамі і сваякамі школьнікаў

«Дзяніс, перад тым, як стрэліць у Кацю, напісаў сябру, што будзе страляць Каці ў патыліцу, таму што ёй страшна, і ён сказаў, каб ёй не было страшна, хай павернецца спіной. Сказаў Каці: устань спіной», — распавёў суразмоўца «Сноба».

«Настаўнікі ў школе злуюцца, калі чуюць, што дзеці абмяркоўваюць Дзяніса і Кацю, перарываюць размовы на перапынках. Кажуць, што Дзяніс з Кацяй самі вінаватыя і няма пра што гаварыць», — дадаў ён.

Дзевяцікласнікі Дзяніс і Кацярына ўцяклі з дому 11 лістапада і прыехалі ў Стругі Красныя пад Псковам. 14 лістапада да дома, у якім яны схаваліся, прыехала паліцыя. Школьнікі знайшлі ў доме зброю айчыма Кацярыны, які служыў у спецназе, і пачалі страляць па паліцыянтах. Пазней яны апублікавалі ў сацсетках перадсмяротныя запіскі. Кацярына напісала, што Дзяніс не трымае яе ў закладніках.

Усё, што адбывалася падлеткі транслявалі ў інтэрнэт. У трансляцыі яны заявілі пра канфлікт з бацькамі, а потым сказалі, што ў іх скончыліся патроны. Калі паліцыянты пачалі штурм дома, яны знайшлі ўжо мёртвых падлеткаў. У паліцыі сказалі, што дзеці пакончылі з сабой. Кацярыну і Дзяніса пахавалі 16 лістапада ў Пскове.

Чытайце таксама:

У Расіі закаханыя падлеткі абстралялі паліцэйскіх і развіталіся з жыццём у жывым эфіры ВІДЭА

Каментары10

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць