Калумбійскія ўлады выявілі бартавыя самапісцы самалёта BAE Avro, што пацярпеў крушэнне непадалёк ад аэрапорта горада Медэльін на паўночным захадзе Калумбіі, піша Бі-бі-сі.
Кіраванне грамадзянскай авіяцыі Калумбіі паведаміла ў «Твітары», што дзве «чорныя скрыні» ў добрым стане.
Бартавыя самапісцы павінны дапамагчы ва ўсталёўцы прычын катастрофы
У выніку крушэння самалёта загінуў 71 чалавек, шасцёра выжылі.
На борце лайнера, які выконваў чартарны рэйс з Сан-Паўлу, знаходзіліся футбалісты бразільскага клуба «Шапекаэнсе», а таксама 20 бразільскіх журналістаў. Яны накіроўваліся ў Мэдэльіна на фінал кубка Паўднёвай Амерыкі, дзе бразільцы павінны былі згуляць з мясцовым клубам «Атлетыка Насьяналь».
У Бразіліі абвешчана трохдзённая жалоба па ахвярах крушэння.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары