Свет88

У Азербайджане ўвялі пакаранне за абразу прэзідэнта ў інтэрнэце

Абразу прэзідэнта Азербайджана ў інтэрнэце будзе крымінальным злачынствам. Такое рашэнне прыняў прэзідэнт краіны.

Фота: Reuters / Pixstream

Спроба зганьбіць ці зняважыць гонар і годнасць прэзідэнта Азербайджана стала крымінальным злачынствам. Такое рашэнне прыняў парламент краіны па прапанове генеральнага пракурора Закір Гаралава, паведамляе выданне Vesti.az.

Раней азербайджанскае заканадаўства прадугледжвала пакаранне за абразу прэзідэнта ў сродках масавай інфармацыі. Цяпер жа ў артыкул дадалі і тэрмін «інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы». Вінаватых у парушэнні закона чакае штраф у памеры 500—1000 манатаў (290—570 даляраў), або папраўчыя працы да двух гадоў, або пазбаўленне волі тэрмінам на два гады.

Яшчэ больш сур'ёзнае пакаранне пагражае тым, хто будзе займацца распаўсюджваннем абраз на адрас прэзідэнта ў «інфармацыйных рэсурсах інтэрнэту» з выкарыстаннем фэйкавых імёнаў, профіляў або акаўнтаў. Іх чакае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 1000—1500 манатаў (570—860 даляраў) або пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.

Таксама дэпутаты прынялі закон, які ўводзіць крымінальную адказнасць за паклёп у інтэрнэце з выкарыстаннем фэйкавых імёнаў. Як патлумачыў генеральны пракурор, гаворка ідзе пра паведамленні, у якіх немагчыма адразу вызначыць асобу карыстальніка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

Мазаічныя вітражы, унікальныя люстры. Як рэстаўруюць галоўны ЗАГС Мінска

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол2

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць