Здарэнні1212

У забойстве маладой мамы, якую шукаў увесь Мінск, падазраюць яе каханка

32-гадовая мінчанка Таццяна Курсевіч прапала ў сярэдзіне лістапада, знікла і яе старэнькае «Аўдзі» з пазнавальнай прыкметай — чырвоным бамперам. Былы муж і сяброўка звярнуліся ў міліцыю, да пошуку падключыліся валанцёры атрада «Анёл».

Як стала вядома, закапанае цела жанчыны знайшлі ў хлеве ў Вілейскім раёне, за 120 км ад Мінска. Аўтамабіль, прычым часткова перафарбаваны, стаяў у Маладзечне.

Паводле папярэдняй версіі, 15 лістапада Таццяна пасварылася са сваім каханкам. Ён забіў жанчыну сякерай і вывез цела ў вёску, дзе меў хату.

Сямігадовае дзіця Таццяны ў гэты момант было ў свайго бацькі.

Падазраваны каханак жанчыны затрыманы. У поўным аб'ёме ён віну не прызнае.

Пасля паступлення ў міліцыю заявы аб вышуку узніклі падазрэнні аб крымінальным характары здарэння, распавёў сёння намеснік начальніка ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Аляксандр Турбан.

У кватэры, дзе жыла жанчына, аператыўнікі выявілі сляды, «якія дазволілі меркаваць пра здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да мінчанкі».

Праз дзевяць дзён пасля знікнення, 24 лістапада, была заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (Забойства).

Труп быў знойдзены ўчора ў адной з гаспадарчых пабудоў на тэрыторыі Вілейскага раёна.

«Складанасць заключалася ў тым, што злачынец зрабіў захады для ўтойвання. Акрамя таго, што цела было закапана, месца таксама было замаскіравана і не кідалася ў вочы - таму яго было немагчыма знайсці шляхам візуальнага назірання», — дадаў Турбан.

У выніку цела знайшлі з дапамогай геарадара.

«Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, у дзень завядзення крымінальнай справы, быў затрыманы сужыцель зніклай, які першапачаткова заяўляў пра сваю недатычнасць», - распавёў намеснік начальніка ўпраўлення СК па Мінску Яўген Архірэеў.

Таксама абвінавачаны заяўляў пра алібі, хоць яно не пацвердзілася. Пазней ён прызнаўся, што закапаў цела ў Вілейскім раёне - але ў лесе (а не гаспабудове), чым пастаянна вадзіў следства па ілжывым следзе.

Каментары12

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць