Грамадства7979

Спявак Lermont: Sputnik.by прыпісаў мне словы пра мёртвую мову. Але «Спутнік» мае запіс з гэтымі словамі — дапоўнена

«Спяваць па-беларуску — не выйсце. На жаль, гэта ўжо амаль мёртвая мова, хоць яе і падтрымліваюць штучна» — такія словы спевака Васіля Селішчава (Lermont) былі апублікаваныя на партале sputnik.by 13 студзеня.

Васіль Селішчаў.

«Наша Ніва» перадрукавала скандальную заяву ўдзельніка адбору на «Еўрабачанне», і інтэрнэт выбухнуў абурэннем.

«Эта хто?», «Показал себя ограниченным г*ном…», «Это вы, оба, мёртвые, а не наша Мова. Очередной «шедевр» «споют» — самыя залайканыя каментары на nn.by.

Як выявілася, неўзабаве інтэрв’ю, якое рабіў карэспандэнт «Спутніка» Яўген Казарцаў, было адрэдагаванае. Знік толькі адзін сказ, пра мёртвую мову. На сайце пазначана, што змены ўносіліся ўвечары 15 студзеня. Зразумела, што ніхто з чытачоў не заўважыў змены ў артыкуле праз дзень пасля публікацыі.

Lermont і ягоны калега Julic выступілі ў фінале адбору, дзе занялі апошняе месца. Гурт не атрымаў ніводнага бала ні ад гледачоў, ні ад журы. А Lermont паспяшаўся адрачыся прыпісаных яму зневажальных словаў.

«Вы апублікавалі інфармацыю, якая не адпавядае рэчаіснасці. Гаворка пра фразу «беларуская мова — мёртвая». Вы ўзялі яе з партала sputnik.by, які прыпісаў нам тое, чаго мы не казалі. І пазней прыбраў гэта выказванне», — напісаў Васіль Селішчаў у «Арт-Сядзібу».

Ён запэўніў, што любіць беларускую мову і лічыць яе адной з самых меладычных. «У мяне ў самога ёсць песня «Нiколi», якую мы зрабілі пры падтрымцы партала tuzin.by і Сяргея Будкіна ў 2012 годзе», — патлумчыў ён.

«Спутнік» — агенцтва навінаў, заснаванае падкантрольным ураду Расіі агенцтвам «Россія сегодня». Генеральны дырэктар — прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.

Дзмітрый Кісялёў — кіраўнік сеткі «Спутнікаў». Фота Ірыны Арахоўскай.

Слоган «Спутніка» — «Распавядаем недамоўленае» («Говорим то, о чем другие молчат»).

P.S. Пасля публікацыі «Наша Ніва» атрымала ад «Спутніка» аўдыёфайл з запісам слоў спевака, дзе ён сапраўды называе беларускую мову «памерлай, на жаль». «Яна падтрымліваецца штучна», — дадае ён і разважае пра немагчымасць яе адрадзіць, бо «няма такіх рэсурсаў, і навошта».

«З сайта гэтая рэпліка была знятая па яго [спевака] просьбе. Але, як вы можаце пераканацца, вымаўлена гэта сапраўды было», — напісаў нам карэспандэнт «Спутніка» Яўген Казарцаў. 

Каментары79

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць