Грамадства119119

Фіналіст адбору Еўрабачання: «Спяваць па-беларуску — не выйсце. Гэта ўжо амаль мёртвая мова»

Сярод фіналістаў беларускага адбору на Еўрабачанне—2017 — Lermont (Васіль Селішчаў) і Julic (Антон Рубацкі).

У інтэрв'ю «Спутніку» яны патлумачылі, чаму беларускі шоу-бізнэс не самадастатковы.

«Праблема нашага шоу-бізнэсу - з-за адсутнасці лакальнага моўнага поля. Ёсць літоўскія выканаўцы, якія збіраюць у сябе ў краіне цэлыя стадыёны. Такое ж ёсць у многіх краінах, дзе выкарыстоўваюць толькі сваю мову», — кажа Julic.

А вось Lermont упэўнены, што спевам па-беларуску пераламаць гэтую сітуацыю нельга:

«Спяваць па-беларуску — не выйсце. На жаль, гэта ўжо амаль мёртвая мова, хоць яе і падтрымліваюць штучна. Амаль усе гавораць па-руску, нават мы цяпер. І сітуацыя з мовай — натуральны працэс. Так, у гісторыі было тое, калі людзей прымушалі на нейкай мове гаварыць, на нейкай — не. Цяпер такога няма, і ні ў каго няма мэты назад ўсім «прышчапіць» беларускую мову».

Адзначым, што на Ютубе сярод 13 фіналістаў адбору на Еўрабачанне Lermont і Julic маюць найгоршую ацэнку гледачоў (на момант публікацыі матэрыялу прапорцыя складала 29 лайкаў на 78 дызлайкаў).

Каментары119

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя3

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць