Здарэнні

Затрыманы былы гендырэктар «Гомельтранснафта Дружба»

КДБ Беларусі выявіў і спыніў карупцыйную дзейнасць генеральнага дырэктара ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Сяргея Сасноўскага. Ён затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры ($5 тыс.). Інфармацыя аб гэтым размешчаная на сайце Камітэта дзяржбяспекі.

У якасці хабарадавальніка выступаў Уладзімір Цімашпольскі — былы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, які таксама затрыманы.

Устаноўлена, што ў 2015 годзе Уладзімір Цімашпольскі дасягнуў дамоўленасці аб аказанні Сяргеем Сасноўскім за незаконнае грашовае ўзнагароджанне садзейнічання адной з украінскіх кампаній у атрыманні замовы на правядзенне рамонтных работ на нафтаправодзе «Мазыр-Брэст» коштам Br8 млрд (недэнамінаваных). Пры гэтым якасць паслуг не адпавядала патрабаванням беларускага заканадаўства.

У мэтах маскіроўкі злачыннай дзейнасці, «абыходу» патрабаванняў беларускага заканадаўства ў сферы вытворчасці будаўнічых работ, а таксама атрымання наяўных злачынных даходаў фігуранты распрацавалі злачынную схему з уцягваннем у яе падкантрольных камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Фігурантаў справы адрознівала дакладнае размеркаванне абавязкаў. Займаючы высокае службовае становішча, Сяргей Сасноўскі суправаджаў рэалізацыю «дамоўнага» кантракту і забяспечваў пералічэнне ў адрас камерцыйных структур авансавых плацяжоў. Уладзімір Цімашпольскі у сваю чаргу забяспечваў атрыманне наяўных і размеркаванне грашовых сродкаў паміж удзельнікамі злачыннай схемы.

У дачыненні да Сяргея Сасноўскага распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), у дачыненні да Уладзіміра Цімашпольскага — па ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару). Да затрыманых прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных.

Каментары

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

Беларусь папярэдзіла Польшчу пра нібыта рыхтаваны на яе тэрыторыі тэракт3

Стала вядома, у што ператворыцца закінутая грамадская прыбіральня на беразе Свіслачы ў цэнтры Мінска1

Алексіевіч праспансавала сарочку для беларускага этнічнага фотапраекта4

Кампанія Honor правяла рэбрэндынг2

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя6

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць