Функцыі па аказаньні першаснай мэдычнай дапамогі будуць падзеленыя між хуткай і неадкладнай службамі. «Хуткая» прыедзе за 15 хвілін, «неадкладную» можна будзе чакаць і гадзіну.

Функцыі па аказаньні першаснай мэдычнай дапамогі будуць падзеленыя між хуткай і неадкладнай службамі. Такая сыстэма да канца году пачне працаваць ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесьніца начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.
Паводле ейных слоў, у працэсе ўкараненьня новай сыстэмы хуткая мэдычная дапамога стане выяжджаць па выкліку ў эсктраных выпадках цягам 15 хвілін — прычынай гэтаму можа стаць ДТЗ, траўмы, атручаньні, роды ці раптоўныя захворваньні, якія пагражаюць жыцьцю чалавека (знаходжаньне хворага ў непрытомным стане, сутаргі ці крывацёк) і ў некаторых іншых выпадках.
«У структуры выезду хуткай дапамогі сёлета за першы квартал 63 % выклікаў у Менску падпадаюць пад катэгорыю неадкладных. Гэткая ж сытуацыя назіраецца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі — самы нізкі паказьнік колькасьці неадкладных выклікаў у Берасьцейскай вобласьці, і тое ён роўны амаль 50 %», — адзначыла Людміла Жылевіч.
Пакуль нумар выкліку застанецца адзін для абедзьвюх служб. Вырашаць, якую брыгаджу адправіць па выкліку, будзе дзяжурны фэльчар.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары