Свет2727

Былы супрацоўнік КДБ уцёк у Швецыю і сцвярджае, што мае дакументы пра кантрабанду нафтапрадуктаў праз Беларусь

Былы супрацоўнік беларускага КДБ Андрэй Моўчан сцвярджае, што мае дакументы, якія сведчаць аб кантрабандзе нафтапрадуктаў з Беларусі. Ён перадаў гэтыя дакументы Шведскаму радыё.

Шведскае радыё не публікуе твара Моўчана, абмяжоўваецца фота чалавека за работай.

Як вынікае з вайсковага білета Моўчана, ён працаваў у КДБ з 2000 да 2010 года і даслужыўся да звання маёра. Жыхар Віцебска Моўчан у 2012-м папрасіў палітычны прытулак у Швецыі, але яму адмовілі, бо не пабачылі доказаў палітычнага пераследу. Моўчан сцвярджаў, што звольніўся, бо не хацеў удзельнічаць у палітычных рэпрэсіях і што яго пераследавалі і збівалі пасля звальнення з КДБ.

З дакументаў Моўчана вынікае, што беларускія кампаніі экспартавалі нафтапрадукты пад выглядам распушчальнікаў, каб не пералічваць мыты Расіі. Публікацыі пра існаванне такіх схем з'яўляліся ў расійскіх і беларускіх СМІ ў 2010—2012 гадах. Расследаванне гэтага пытання прывяло да нафтавага канфлікту Масквы і Мінска ў 2012-м. 

Моўчан сцвярджае, што не апублікаваў дакументаў раней, бо баяўся.

З дакументаў вынікае, што беларускія мытнікі спынялі цягнікі з дызельным палівам, што па дакументах праходзіла як распушчальнік, але атрымалі загад ад віцэ-прэм'ера ўрада Беларусі Уладзіміра Сямашкі не разглядаць дадзены груз як падмытны і не накіроўваць узор прадукцыі для аналізу ў расійскую лабараторыю.

Груз кіраваўся праз Талін. Там «распушчальнік» ізноў ператвараўся ў «расійскае дызпаліва», якое адпраўлялі ў порт Антверпена (Бельгія).

Па словах Моўчана, яму загадалі адправіць усе дакументы па справе аб кантрабандзе ў Мінск, але ён зрабіў копіі ўсёй тэчкі і нават захаваў некаторыя арыгіналы папер.

Шведскае радыё паведамляе, што яно не здолела атрымаць каментароў прэс-службы ўрада і прэзідэнта Беларусі.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць