Грамадства2121

Інтэрнэт-супольнасць тарпедавала старонку кобрынскага музея Суворава ў фэйсбуку 

Увагу карыстальнікаў беларускага фэйсбука прыцягнула старонка кобрынскага музея імя Суворава — адзін з тамтэйшых супрацоўнікаў, адказны за сацыяльныя сеткі, вельмі выразна выказваў свае палітычныя погляды ад імя суполкі.

На старонцы музею ў інтэрнэце ён размяшчаў сумнеўныя тэксты чарнасоценскіх аўтараў, даваў свае ацэнкі словам украінскіх чыноўнікаў, пісаў, што Крым — расійскі, выкрываў «хлусню свядомых».

Беларуская фэйсбук-грамада выказала сваё абурэнне скаргамі на старонку — спрычыніўся нават знаны эканаміст Вадзім Іосуб. 

У выніку старонка была часова заблакаваная — адміністратары фэйсбука накіравалі ўладальнікам запыт з просьбай пацвердзіць асобу.

У самім музеі журналісту «Нашай Нівы» сказалі, што старонку ў фэйсбуку сапраўды вёў адзін з супрацоўнікаў. 

«Я пакуль самі публікацыі не бачыла, бо не паглыблялася ў тэму, а з іх палову ўжо адміністрацыя сайта выдаліла, як я разумею, — сказала дырэктарка музею Алена Бабенка. — Відаць, гэта яго — супрацоўніка — прыватная пазіцыя была. З супрацоўнікам будзе размова. Хай прадаставіць мне матэрыялы, што там размяшчалася, будзем разбірацца».

Каментары21

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя3

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць