Грамадства122122

«Адказваю вам на беларускай мове, пераступіўшы праз сябе» — феерычная перапіска Случака і кіраўніцы футбольнага клуба

Моўны актывіст Ігар Случак працягвае перапіску з адміністрацыямі футбольных клубаў, заклікаючы іх выкарыстоўваць у працы клуба беларускую мову.

Ігар Случак.

Адзначым, што гэтыя заклікі прыносяць плён — больш за палову каманд Вышэйшай лігі цяпер прынамсі пішуць прозвішчы футбалістаў па-беларуску, некаторыя праводзяць трансляцыі на роднай мове.

Аднак супрацоўніцтва з некаторымі клубамі ніяк не наладжваецца. Адзін з прыкладаў — мікашэвіцкі «Граніт», які летась вылецеў з Вышэйшай лігі. На старшыню рады «Граніта», колішнюю прэс-сакратарку клуба Марыну Быструю ўжо складалі пратакол за адмову адказваць Случаку на беларускай мове. Тым часам перапіска працягваецца. Моўны актывіст апублікаваў у фэйсбуку свежы адказ — адзначым, што ўсё ж па-беларуску.

Марына Быстрая.

Праўда, цытаты з ліста можна выкарыстоўваць як антыпрыклады дзелавой перапіскі:

«Вы вельмі рана зрабілі для сябе нейкія высновы, атрымаўшы адказ ад нас на беларускай мове. Мае адказы на беларускай мове не даюць вам падставы рабіць свае недалёкія высновы. Адказваю на беларускай мове, ды і наогул, адказваю вам, можна сказаць, пераступіўшы праз сябе і толькі з глыбокай павагі да службовых асоб дзяржаўных органаў, якія вы ў прамым сэнсе гэтага слова сваімі лістамі дастаяце і будзеце даставаць, калі я вам не адкажу на беларускай мове», — прызнаецца Марына Быстрая.

«Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай, не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе. Да разумнага чалавека вам яшчэ вельмі далёка. … Пакуль жа ў вашых лістах адлюстраванне чалавека, які мае ўзровень развіцця дзіцячы сад ясельная група», — падсумоўвае старшыня рады «Граніта».

Каментары122

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць