Улада6767

Мінабароны Беларусі абвяргае заяву Мінабароны Расіі пра перакідку расійскай танкавай арміі для ўдзелу ў «Захадзе-2017»

Расійскія танкі былі паднятыя па трывозе і кіруюцца на вучэнні. Скрыншот з сайта Мінабароны Расіі.

У Міністэрстве абароны прайшоў брыфінг з падвядзеннем вынікаў першага дня вучэнняў «Захад-2017». Вёў яго афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Фота Віктара Талочкі, Sputnik.by.

Макараў паўтарыў шмат таго, што ўжо гучала: нагадаў пра сцэнар вучэнняў, колькасць задзейнічаных войскаў і г.д.

Інфармацыйны ўкід Расіі пра перакідванне танкавай арміі ў Беларусь Макараў закрануў пры канцы прамовы.

Паводле яго слоў, узнятыя па трывозе расійскія танкавыя часткі будуць адпрацоўваць праграму вучэнняў на палігонах РФ. Гэта высветлілася пасля кансультацый вайсковых ведамстваў дзвюх краін.

«Яны будуць адпрацоўваць праграму баявых дзеянняў на трох расійскіх палігонах, якія задзейнічаны ў рамках вучэнняў. Ні Беларусі, ні іншым дзяржавам гэта не нясе ніякай небяспекі», — адзначыў Уладзімір Макараў.

На пытанне аб тым, ці плануюцца сумесныя вучэнні з Украінай, ён адказаў: «Адносіны з братэрскім народам застануцца добрыя і будуць развівацца».

Нагадаем, раніцай з'явілася заява Мінабароны Расіі, што падраздзяленні Заходняй вайсковай акругі, якія ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях «Захад-2017», былі паднятыя па трывозе і пачалі перакідванне асабістага складу, узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі на палігоны ў Беларусь.

Макараў двойчы падкрэсліў, што ўсе расійскія войскі ўжо прыбылі і іншых не плануецца: «Тыя тры тысячы вайскоўцаў ужо тут. Уся расійская тэхніка ўжо прыбыла і знаходзіцца на палігонах. Прыбыцця іншай не плануецца. Калі на тэрыторыі Расіі праводзяцца манеўры, то гэта не цягне за сабой перагрупоўванне войскаў у Беларусі». «Усе ўдзельнікі вучэнняў вернуцца ў месцы дыслакацыі, у тым ліку расійскія», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Расія па трывозе падняла танкавую армію для перакідання ў Беларусь

Каментары67

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова81

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш10

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам14

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць