Здарэнні5353

Следчы камітэт агучыў тры версіі смерці салдата ў Пячах

Следчы камітэт зрабіў афіцыйную заяву наконт смерці Аляксандра Коржыча.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка СК Сяргея Кабаковіча, следчымі разглядаюцца тры версіі падзей.

Першая — «дзяды» давялі Коржыча да самагубства здзекамі. Другая — ён сам павесіўся праз псіхалагічную траўму. І трэцяя версія — забойства, бо Коржыч мог мець кампраметуючыя звесткі, датычныя саслужыўцаў.

Супраць версіі пра псіхалагічную траўму кажа той факт, што ў медчастцы, як паведаміў Кабаковіч, псіхіятр агледзеў Коржыча і паставіў яму дыягназ: «здаровы».

Салдата знайшлі ў падвале — Коржыч вісеў на бручным рамяні, які мацаваўся да арматуры пад столлю. Ногі былі перавязаныя шнурком ад абутку, на галаву нацягнута майка.

Саслужыўцы расказалі следчым, што паводзіны Коржыча змяніліся ад 7 верасня. Ён пачаў скардзіцца на здароўе, на боль у вобласці сэрца. Але пра самагубства не гаварыў.

«Камандзір аддзялення, сяржант, ставіў Коржыча ў больш прывілеяваны стан адносна іншых, бо паміж імі існавалі нестатутныя ўзаемаадносіны. Сяржанту перадаваліся грошы, тэлефон, харчаванне, цыгарэты, — паведамілі следчыя. — Акрамя таго, з боку камандзіраў аддзяленняў існавалі моманты злоўжывання ўладай. Яны бралі грошы з салдат за права тых карыстацца тэлефонамі, сумы былі розныя, ад 20 да 40 рублёў».

Двое сяржантаў афіцыйна прызнаныя падазраванымі па справе аб парушэнні статутных узаемаадносін. Вінаватым можа пагражаць да 12 гадоў зняволення. Цяпер вырашаецца, ці будуць затрыманыя яны.

На старшыну роты, прапаршчыка Артура Вірбала, таксама завялі крымінальную справу — за махлярства. Па версіі следчых, Вірбал зняў з карткі Коржыча не менш за 180 рублёў, разлічваўся ёю ў крамах і кавярнях Барысава.

Агулам па справе аб смерці Коржыча дапытаюць больш за 160 чалавек з медроты і саслужыўцаў.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі37

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў47

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць