Афіша

Сусветны акіян у адным пакоі і 30 эксперыментаў: першы навучальны водны клас у Мінску

31 кастрычніка дзіцячая пітная вада «Святой Источник Спортик» адкрывае адзіны ў Беларусі водны клас у музеі займальных навук «Квантум». Спецыяльны трохузроўневы басейн, які імітуе рэкі і акіяны, прыборы для стварэння хваль і цунамі, персанальны «калькулятар» пітной вады — клас «Спорцік» стане сапраўднай лабараторыя, дзе будзе праводзіцца ўрокі, якіх не бывае ў школах, у тым ліку пра здароўе і карысць прыродны вады.

Сусветны акіян у адным пакоі, ручныя хвалі і цунамі ў колбе

У музеі займальных навук «Квантум» працуе больш за 10 пакояў, у якіх размясціліся 150 экспанатаў, што наглядна тлумачаць законы фізікі, хіміі і біялогіі. Кожная зона музея была распрацавана навукоўцамі і педагогамі, каб зрабіць натуральныя навукі зразумелымі і цікавымі для ўсіх.

Экспанаты новага воднага класа прапануюць кожнаму наведвальніку самастойна стварыць цунамі, разгадаць таямніцу Бярмудскага трохкутніка, пабудаваць водаправод, пакіраваць вадзянымі дамбамі і даведацца ўсё пра карысць пітной вады.

Выпі і даведайся сакрэт пітной вады

Зроблены па тыпу самых прагрэсіўных еўрапейскіх школ, дзе дзяцей вучаць праз гульню і наглядныя эксперыменты, водны клас «Спорцік» раскажа пра ўплыў чыстай вады на арганізм чалавека. Спецыяльная інфаграфіка ў чалавечы рост і больш за 20 эфектных доследаў ад навукоўцаў і экспертаў музея раскрыюць сакрэты правільнага воднага балансу: дзе ўтрымліваюцца небяспечныя дозы цукру, якія напоі не варта піць і якая норма чыстай вады неабходная на кожны дзень.

Прыходзьце і даведайцеся ўсё пра водныя стыхіі!

Дзе: музей займальных навук «Квантум» (пр-т Газеты Праўда, 29, ТРЦ «Тытан»)

Калі: штодня з 10.00 да 21.00

Кошт квітка:

Дзіцячы білет 12 руб. (будні), 14 руб. (выхадныя і святы)

Дарослы білет 13 руб. (будні), 16 руб. (выхадныя і святы)

Сямейны білет 35 руб. (будні), 45 руб (выходныя і святы)

Шматдзетныя сем'і зніжка 30%

Дзеці да 3-х гадоў бясплатна

Кожную няцотную гадзіну — бясплатная экскурсія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць