Спорт1111

«Зэніт» будзе дыскваліфікаваны?

Паўфінальны матч Кубку УЭФА піцерцы выйгралі зь лікам 4:0. Паводле сьцьвярджэньня гішпанскай El Pais, мюнхэнскаму клюбу заплацілі за тую паразу 50 млн эўра. Калі гэты факт будзе даказаны, суперніка БАТЭ ў Лізе чэмпіянаў выключаць на доўгі час з эўракубкаў.

Паўфінальны матч Кубку УЭФА піцерцы выйгралі зь лікам 4:0. Паводле сьцьвярджэньня гішпанскай El Pais, мюнхэнскаму клюбу заплацілі за тую паразу 50 млн эўра.

Справа зьвязана з тамбоўскай арганізаванай злачыннай групоўкай (АЗГ), якая актыўна дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу, і перададзена ў пракуратуры Гішпаніі і Нямеччыны. У найбліжэйшы час УЭФА распачне расьсьледаваньне.

Інфармацыю пра пакупку футбольнага матчу абнародавала ў сераду гішпанская газэта El Pais.

Газэта сьцьвярджае, што ў рукі гішпанскай пракуратуры трапіў аўдыёзапіс, на якім лідэр тамбоўскай АЗГ Генадзь Пятроў у траўні гэтага году паведамляе свайму памочніку Леаніду Хрыстафораву, што «Зеніт» выйграе матч у адказ зь лікам 4:0 (першы матч скончыўся ўнічыю – 1:1), раячы рабіць буйную стаўку ў букмекераў.

У іншай размове Пятроў дадаў, што за паразу «Баварыя» атрымае 50 млн эўра. Матэрыялы ўжо перададзеныя ў нямецкую пракуратуру.

Тэлефонны запіс трапіў у рукі гішпанскай пракуратуры падчас расьсьледаваньня дзейнасьці рускай мафіі на тэрыторыі Гішпаніі.

Лідэры тамбоўскай АЗГ праслухоўваліся цягам году. Апэрацыя насіла кодавую назву «Тройка».

Расьсьледаваньнем займаўся судзьдзя Балтазар Гарсон, той самы, каторы санкцыянаваў у 1998 г. арышт Піначэта.

У чэрвені гэтага году ў заходняй прэсе зьявілася інфармацыя пра цесную сувязь тамбоўскай АЗГ з мэрыяй Санкт-Пецярбурга. Ёсьць таксама пра інфармацыя пра трансфэрную палітыку клюба. У тым жа месяцы былі арыштаваныя 20 прадстаўнікоў тамбоўскай АЗГ.

El Pais лічыцца сур’ёзнай крыніцай. Менавіта гэта газэта упершыню напісала пра справу «Ювэнтуса»
, вынікам чаго быў вядомы скандал у італьянскім футболе, а турынцы былі адпраўлены ў сэрыю B.

Калі інфармацыя пацьвердзіцца, «Зэніт» (як і «Баварыю») могуць чакаць самыя суровыя захады, ажно да выключэньня з усіх эўракубкаў на доўгі тэрмін. Званьне пераможцы Кубку УЭФА будзе ануляванае.

«Зэніт» – супернік БАТЭ па групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

Сымптаматычна, што некалькі тыдняў таму УЭФА стварыў камісію па расьсьледаваньні 26 матчаў Кубку УЭФА, вынікі якіх былі прызнаныя сумнеўнымі.

Кіраўніцтва «Зэніта» абвінавачваньні адкідае, назваючы публікацыю лухтой.

Між тым карэспандэнт іншага гішпанскага выданьня Diario As пацьвердзіў факт наяўнасьці тэлефонных перамоваў між прадстаўнікамі тамбоўскай АЗГ пра перадачу нямецкай «Баварыі» €50 млн, што гэта ёсьць абсалютнай праўдай, і справа насамрэч перададзена ў нямецкую пракуратуру, якая ў дадзены монмат вядзе неабходныя сьледчыя дзеяньні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць