Навука і тэхналогіі44

NASA запусціць на спадарожнік Сатурна падводную лодку для даследавання вуглевадародных вадаёмаў

Амерыканскія навукоўцы з даследчага ўніверсітэта Washington State University ў горадзе Пулман сумесна са спецыялістамі NASA распрацуюць «касмічную падводную лодку» для даследавання вуглевадародных вадаёмаў натуральнага спадарожніка планеты Сатурн Тытана, дзе тэмпература апускаецца да -180ºС, паведамляецца на сайце ўніверсітэта.

Фотаздымак Тытана, спадарожніка Сатурна

Адзначаецца, што Тытан цікавы для даследчыкаў праз здольнасць затрымліваць вадкасць на сваёй паверхні. На найбуйнейшым спадарожніку Сатурна ёсць рэкі, азёры і акіяны, выпадаюць ападкі, якія складаюцца з вуглевадародаў.

NASA плануе адправіць апарат да Тытана на працягу наступных 20 гадоў. Даследчыкі стварылі ў лабараторыі ўмовы, падобныя да ўмоваў на спадарожніку: сканструявалі спецыяльны рэзервуар, у які змясцілі вадкасць з метану, этану і іншых вуглевадародаў пры вельмі нізкай тэмпературы, а таксама запусцілі туды своеасаблівы «макет» субмарыны.

Адной з цяжкасцяў для навукоўцаў стала ўтварэнне бурбалак азоту падчас пагружэння падлодкі, бо тая вылучае цяпло. Гэта можа моцна ўскладніць правядзенне фота- і відэаздымкі. 

Тытан — найбуйнейшы спадарожнік Сатурна, а таксама другі па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме (пасля спадарожніка Юпітэра Ганімеда). З'яўляецца адзіным, акрамя Зямлі, целам у Сонечнай сістэме, для якога даказана стабільнае існаванне вадкасці на паверхні, і адзіным спадарожнікам, які валодае шчыльнай атмасферай. Нягледзячы на нізкую тэмпературу, Тытан супастаўляецца з Зямлёй на ранніх стадыях развіцця, і нельга выключаць, што на спадарожніку магчыма існаванне найпрасцейшых формаў жыцця, у прыватнасці, у падземных вадаёмах, дзе ўмовы могуць быць значна больш камфортнымі, чым на паверхні. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць