Грамадства44

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць

Уладальніца крамы на пешаходнай вуліцы Ленінскай у Магілёве размясціла на фасадзе будынка дыван, які выконваў ролю незвычайнай фотазоны, дзе можна было загадаць жаданне. Гарадскім уладам гэта не спадабалася. 

Дыван з надпісам «Месца, каб загадаць жаданне» на сцяне дома ў Магілёве. Скрыншот відэа

Ініцыятарам з'яўлення незвычайнага аб'екта на галоўнай пешаходнай вуліцы горада стала ўладальніца крамы «АртСлон». Яна размясціла на сцяне каля ўваходу ў сваю гандлёвую кропку дыван з надпісам «Месца, каб загадаць жаданне». Па задуме аўтаркі, гэты аб'ект павінен быў стаць месцам прыцягнення для турыстаў і мінакоў.

Аднак правісеў ён толькі дзень — гарадскія ўлады запатрабавалі прыбраць яго з фасада. Патрабаванне чыноўнікаў выклікала абурэнне і непаразуменне ў жанчыны.

У роліку, запісаным для Instagram, яна расказала, што за дзень больш за пяцьдзясят чалавек падыходзілі да дывана, фатаграфаваліся і загадвалі жаданні. Жанчына апісала фотазону як «маленькі партал дзяцінства» і «якар надзеі», каля якога людзі выдыхалі, а «закаханыя абяцалі адно аднаму вечнасць». Яна нават згадала старую жанчыну, якая плакала каля дывана, «згадаўшы, што яшчэ жывая».

«Сказалі, што ён [дыван] псуе знешні выгляд архітэктурнага будынка. […] Дзе прыгажосць, якую мы сапсавалі? Дзе гэтыя дасканалыя лініі фасадаў, якія важнейшыя за чалавечае сэрца? Вуліца памірае без малога бізнэсу і эмоцый. […] Нам патрэбны месцы выканання жаданняў ці нам патрэбны проста шэрыя сцены? […] Я не пайду на канфлікт, але я хачу паказаць, што мы хочам жыць у казцы, а не ў параграфе правілаў добраўпарадкавання», — заявіла аўтарка фотазоны.

Каментары падтрымалі прадпрымальніцу і раскрытыкавалі адміністрацыю горада. Яны пісалі, што дыван «падымаў настрой» і быў «разыначкай гэтай вуліцы», якую нават здымалі расійскія блогеры. Некаторыя каментатары адзначалі, што «белая сцяна аказалася значна цікавейшай, чым творчасць і ідэі», і скардзіліся, што «ў горадзе няма 'разынак', ёсць толькі пераробленыя, падгледжаныя ў іншых гарадах ідэі».

Адна з карыстальніц прапанавала «выставіць як банер на метр ад будынка на стойцы», каб афіцыйна не чапаць фасад. 

Што за «шэрая» сцяна?

Сцяна, якую прадпрымальніца назвала «шэрай» і «пустой», належыць дому Відаровіча — помніку архітэктуры пачатку 1910‑х гадоў (вуліца Ленінская, 40).

Дом Відаровіча па вуліцы Ленінскай, 40. Фота: Wikimedia Commons

Гэты будынак вызначаецца багатым вонкавым аздабленнем: яго фасад дэкараваны ляпнымі дэталямі, фігурнымі картушамі, гірляндамі і руставанымі пілястрамі. Ён з’яўляецца афіцыйна прызнанай гістарычна-культурнай каштоўнасцю ў складзе гістарычнага цэнтра Магілёва. 

Згодна з Кодэксам культуры, на такіх аб'ектах катэгарычна забараняецца «навукова не абгрунтаванае змяненне і пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей», таму ў дывана няма шанцаў замацавацца на галоўным фасадзе дома. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Тыдыщ
    08.06.2026
    Ну они же не идиоты, в самом деле... Они прекрасно понимают какое желание будут загадывать. А вдруг исполнится?
  • Абы што
    08.06.2026
    Не хапала яшчэ, каб жаданні прасталюдзінаў ажыццяўляліся.
  • Археолаг
    08.06.2026
    З аднаго боку нібы адміністрацыя робіць шкоду простым людзям, але з другога боку не такая і "шэрая" гэта сцяна, гістарычныя каштоўнасць і г.т.д І калі кожны на гістарычных аб'ектах будзе рабіць што яму заўгодна, нічога не застанецца, нават з таго малога, што засталося. Такая гісторыя...

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць