Грамадства4646

Чыноўніца феерычна адказала на беларускамоўны зварот: «!» замест «і», «{» ды «(« замест «ў» ды іншыя перлы ФОТА

Інтэрнэт рагоча з вынаходлівай чыноўніцы Мінгарвыканкама, галоўнай спецыялісткі аддзела рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый Вольгі Рычардаўны Драчан. Яна дала феерычнае заключэнне аб нерэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Ваколіца» — уся справа ў дзіўнай мове, якой Драчан тлумачыла заяўнікам адмову ў рэгістрацыі.

Чыноўніца перадае назву «Ваколіца» як «Ваколща», слова «рэгістрацыі» — як «рэпстрацьп».

Абрыдлую «і» знайсці не ўдалося, таму чыноўніца эмацыйна адстрэльвае: «экалаг!чных». Магчыма, клічнік падаўся ёй занадта грувасткім знакам, значна вышэйшым за літары, таму далей па тэксце яна выкарыстоўвае іншы сімвал: «рэг1страцыяй», «л1квщацыяй палггычных партый»…

Адносна «ў» спадарыня Драчан так і не вырашыла, які сімвал лепш перадае гэты гук: сустракаецца і «дзяржа{най» і «дзяржа(най», і нават «гало$ны». Зрэшты, месцамі яна проста піша звычайнае «у». 

Астатнія перлы вы можаце знайсці і паспрабаваць патлумачыць самастойна. 

У каментарыі «Нашай Ніве» Вольга Драчан не здолела патлумачыць, якую школу яна скончыла. «Быў суд», — сказала яна. Імаверна, маючы на ўвазе месца, дзе гэты феерычны дакумент засвяціўся. Тлумачыць арфаграфію яна адмовілася.

Насамрэч сітуацыя тлумачыцца вельмі проста — Драчан альбо нехта з яе калег мелі на руках беларускамоўную версію дакумента. Пасля з нейкай прычыны было вырашана яго адсканаваць. А пры распазнаванні тэксту ў настройках праграмы стаяла толькі руская мова. Таму сістэма і імкнулася адшукаць у рускай мове сімвалы, самыя блізкія па напісанні да беларускіх. Напрыклад, «іц» ператварылася ў «щ», «гі» — у «п».

Драчан жа, не чытаючы, падпісала дакумент.

Мінчанка Вікторыя Шаблінская, якая паказала гэты адказ усяму свету, называе яго папяровым помнікам ідыятызму. 

Каментары46

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз9

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць