Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны пакінуў спецпрыёмнік раніцай 14 кастрычніка пасля 50 сутак арышту.

Фота: Twitter.
У канцы жніўня Навальны атрымаў 30 сутак за акцыю «Страйк выбаршчыкаў», якая прайшла яшчэ ў студзені. 24 верасня ён пакінуў спецпрыёмнік, але адразу зноў быў затрыманы. На гэты раз суд адправіў яго ў спецпрыёмнік на 20 сутак за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу 9 верасня ў Маскве.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары