Ад ранку 15 кастрычніка ў Курапатах працавала будаўнічая тэхніка. Ёй кіравалі прадстаўнікі Бараўлянскага спецлясгаса.

Экскаватар капаў траншэі зусім блізка ад крыжоў. Павел Севярынец у каментары для «НН» адзначыў, што ўсе гэтыя работы мусяць праводзяцца ўручную пры забеспячэнні працы археолагаў, бо гэта ахоўваемая тэрыторыя.
У першай палове дня абаронцы Курапатаў не давалі рабочым працаваць, аднак у другой палове працы ўсё ж былі зробленыя.

Плануецца пабудова дарогі, якая будзе весці да так званай «галгофы», узвышанасці ў ляску, дзе стаяць асноўныя помнікі. Пакуль, праўда, абсалютна невядома, што гэта будзе за дарога: ці брукаванка, ці драўляная.
Заўтра ў Курапатах плануюць пачаць працу археолагі. Яны правядуць даследаванне перад адкрыццём ва ўрочышчы афіцыйнага помніка.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары