Свет1919

Лукашэнка пра канфлікт Арменіі і Азербайджана: Серж, аддай гэтыя 5 раёнаў

Аляксандр Лукашэнка расказаў аб агучаных раней прапановах па ўдзеле Расіі і Беларусі ў вырашэнні нагорна-карабахскага канфлікту на прэс-канферэнцыі з расійскімі журналістамі і блогерамі. Кіраўнік дзяржавы прапаноўваў армянскаму прэзідэнту вывесці армянскія сілы з прымежных раёнаў Азербайджана, якія знаходзяцца па-за межамі непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі.

Аранжавы колер - самаабвешчаная Нагорна-Карабахская рэспубліка (НКР). Жоўты колер — тэрыторыя Азербайджана, якая кантралюецца армянскімі сіламі, так званы «пояс бяспекі НКР».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтае пытанне абмяркоўвалася яшчэ ў Ерэване на адным з самітаў АДКБ у той час, калі прэзідэнтам Арменіі быў Серж Саргсян. Ён заклікаў лідараў Арменіі і Азербайджана разам вырашыць гэтую праблему, пайшоўшы на кампрамісныя рашэнні. Пры гэтым Беларусь і Расія занялі кансалідаваную пазіцыю, у тым ліку паабяцаўшы пры неабходнасці ўвесці вайсковы кантынгент для забеспячэння пэўных гарантый.

«Потым ужо адкрыта сказаў: слухай, як яны кажуць, акупавалі 7 раёнаў. І мы з Пуціным занялі кансалідаваную пазіцыю (гэта было ў Ерэване на АДКБ): Серж, аддай гэтыя 5 раёнаў. Якая прычына не вярнуць іх, яны ж пустуюць. Ён кажа: калі я вяртаю, яны там дарогу перарэжуць, акупуюць Карабах і іншае. І мы з Пуціным дакладна паабяцалі, што мы ўвядзем свае войскі, і гэтага не дазволім (пры азербайджанцах гэта казалі). Ён сказаў: не, мы на гэта не пойдзем, мы гэтага не хочам», — адзначыў Лукашэнка.

Фота: прэс-служба прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што для яго гэта было здзіўленнем: «Чаму не хочуць? Пустуюць 5 раёнаў. Гэта першы крок. І тады б і Азербайджан, і Арменія былі б і ў АДКБ, і ЕўрАзЭС. Гэта была ўмова, пры якой Азербайджан можа ўступіць у гэтыя арганізацыі. Чаму вы адмовіліся? Добра, Беларусь, але Расія гарантам выступіла, што ніколі там не будзе вайны, калі будуць вызваленыя гэтыя раёны, якія вы прызнаеце, што гэта азербайджанскія. Гэта не пра Карабах», — дадаў Лукашэнка.

Каментары19

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць