Грамадства1313

Беларуская апазіцыя паскардзілася ў Брусэлі на драконаўскія сумы аплат за арганізацыю масавых акцый

Фота Сяргея Гудзіліна

Дэлегацыя беларускіх апазіцыйных палітыкаў удзельнічае ў форуме «Еўранеста» ў Брусэлі, піша Радыё Свабода.

Як паведаміў адзін зь лідэраў хрысьціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі, беларускія апазіцыянеры пашырылі тэзы сваіх выступаў у сувязі з новым парадкам аплаты за «паслугі» міліцыі, медыкаў і ЖКГ, якая кладзецца пастановай урада Беларусі на заяўнікаў масавых акцый.

«Да будучага суда над галоўнай рэдактаркай парталу tut.by Марынай Золатавай, да новых атак на хрысціянскія царквы, да іншых прыкладаў парушэння правоў чалавека дадалася драконаўская пастанова ўрада аб грашовых выдатках на масавыя акцыі. Мы будзем тлумачыць нашым партнерам, што новыя ўмовы правядзення пікетаў і мітынгаў робяць іх фактычна немагчымымі», — сказаў Віталь Рымашэўскі.

У Брусэлі разам з Рымашэўскім знаходзяцца Ірына Вештард, Юрась Губарэвіч, Сяргей Калякін, Ганна Канапацкая, Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што за паслугі міліцыі, медыкаў і дворнікаў арганізатары акцый і раней мусілі плаціць, але колькі канкрэтна — вызначалі мясцовыя ўлады. Цяпер стаўкі вызначыў урад.

За ахову грамадскага парадку арганізатар мусіць заплаціць:

  • 76,5 рубля — калі ў акцыі бяруць удзел да 10 чалавек;
  • 637,5 рубля — ад 11 да 100 чалавек;
  • 3825 рублёў — ад 101 да 1000 чалавек;
  • 6375 рублёў — больш за 1000 чалавек.

Калі акцыя праводзіцца ў месцы, не аднесеным мясцовымі ўладамі да пастаянных месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў, названую суму трэба памножыць на 1,5.

Каментары13

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя3

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць