Культура

Кніга пра Адольфа Янушкевіча

23 студзеня а 18-й у памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтру адбудзецца прэзентацыя кнігі «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» з удзелам Ганны Матусэвіч, Адама Мальдзіса, Кастуся Цвіркі.

23 студзеня а 18-й у памяшканні Беларускага ПЭН-цэнтру (вул.Залатая горка, 2—101) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» з удзелам Ганны Матусэвіч, Адама Мальдзіса, Кастуся Цвіркі.

Штогод часцей выходзяць кнігі, прысвечаныя гісторыі таго ці іншага гораду, мястэчка, вёскі, жыццю выбітных землякоў. За апошні год трапіла ў рукі некалькі такіх: ад рукапісных да шыкоўна выдадзеных за грошы сельскага савету... Кніга, падрыхтаваная спадарыняй Ганнай Матусэвіч, — з гэтага шэрагу, але мае адметнасці. Матусэвіч усё, ад пошуку першых выданняў і да арганізацыі выдання сучаснага, рабіла сама.

Адольф Янушкевіч — удзельнік паўстання 1831 году, пасля паразы высланы ў Сібір. Ён правёў там 25 гадоў і толькі пад самы канец жыцця вярнуўся дамоў, у вёску Дзягільна непадалёк ад Койданава.
Усе гэтыя 25 гадоў паміж Адольфам і ягонай сям’ёй вялася актыўная перапіска. На аснове лістоў, па смерці Адольфа, ягоны сябар Фелікс Вратноўскі ўклаў кнігу «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў», выдадзеную ў 1861 г. у Парыжы, а затым перавыдадзеную ў 1875 г. ў Берліне. Спадарыня Ганна змагла адшукаць гэтыя выданні і перакласці кнігу на беларускую — або, як гаворыць яна сама, — «нашу, ліцьвінскую», мову.

Сталыя чытачы НН памятаюць цыкл Ганны Матусэвіч «Дыярыюш», які друкаваўся ў 1996 годзе — узор таленавітай, чыстай і трывожнай літаратуры.
Асноўная асаблівасць душы, жыцця гэтай неардынарнай жанчыны — няспынная праца. Яна сама выхоўвае і падымае траіх дзяцей; дачка Вераніка стала яе першай памочніцай і ў працы па вяртанні да чытачоў «Жыцця Адольфа Янушкевіча...», і ў пошуках яго магілы, і ў добраўпарадкаванні старых Панскіх могілак у Дзягільне.

Для Ганны выдадзеная ёю кніга — найперш «духоўны скарб», «кніга пра носьбіта высокага Духу, якім быў Адольф Янушкевіч».

Выразная карціна тагачаснага жыцця паўстае з старонак кнігі, і чытаць яе будзе цікава ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, краязнаўствам, літаратурай.

Набыць кнігу, пачуць ад самой перакладчыцы гісторыю яе пошукаў і ўзнаўлення, пакантактаваць з перакладчыцай і задаць пытанні можна будзе на прэзентацыі.

* * *

Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў, І том \ пер. з польск., прадм. і камент. Г. Суднік-Матусэвіч. — Мінск: Медзісонт, 2008. — 208 с., з іл. 100 ас.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць