Спорт1717

БАТЭ паставіў на месца нарвежскі «Русенборг» ФОТЫ + ВІДЭА галоў

У другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў у супернікі БАТЭ выпаў нарвежскі «Русенборг». Вось зусім не скажаш, што нашаму чэмпіёну шанцуе з лёсаваннем. І на месцы «Пяста», і на месцы «Русенборга» маглі быць значна прасцейшыя апаненты. Але БАТЭ за сваю еўракубкавую гісторыю праходзіў і не такія каманды.

Першая гульня зноў прайшла ў Барысаве. Калі ў матчы з «Пястам» БАТЭ часам пакідаў зусім цяжаке ўражанне, то на гэты раз усё было значна весялей.

У склад вярнуўся пасля дыскваліфікацыі Станіслаў Драгун, што значна палепшыла якасць гульні ў цэнтры поля. А на месца Ясэ Туомінена выйшаў Неманья Міліч, які зарабіў пенальці ў гульні з «Пястам» у Глівіцах.

На матч былі прададзеныя ўсе білеты, але аншлагу, на жаль, зноў не атрымалася. Мабыць, уласнікі абанементаў на сезон не ўсе дайшлі да стадыёна.

З Нарвегіі ў Беларусь прыехала з дзясятак фанатаў, але іх на агульным фоне не было чуваць.

«Русенборг» — вядомая з канца 90-х каманда, яна неаднаразова гуляла ў Лізе чэмпіёнаў, дзе перамагала «Рэал» і «Барусію». На сёння чэмпіёны Беларусі і Нарвегіі прыкладна аднаго ўзроўню.

Гульня для БАТЭ пачалася звышудала. Ужо на чацвёртай хвіліне падчас розыгрышу кутняга ў варатарскай пляцоўцы быў збіты Захар Волкаў. Да мяча падышоў Ігар Стасевіч, які ў такіх выпадках не звыкся дараваць — 1:0.

БАТЭ і далей валодаў ініцыятывай, але гол атрымаў у свае вароты. Зноў галявая атака пачалася з кутняга. Суперніка ўпусціў Яўген Яблонскі і Андэрс Конрадсэн перайграў з блізкай адлегласці Чычкана — 1:1.

У другім тайме ж была процілеглая сітуацыя. Яго з атак пачаў «Русенборг», аднак на 51-й вымаў мяч са сваіх варот. Гэта Ігар Стасевіч аддаў чарговую гросмайстарскую перадачу, Максім Скавыш адарваўся ад абаронцаў і спакойна перакінуў мяч у вароты — 2:1. Літаральна праз хвіліну гледачы традыцыйна ўсталі з месцаў, каб ушанаваць памяць Анатоля Капскага. Больш галоў у матчы не было.

Такі лік, канечне, пакідае для «Русенборга» месца для манеўру, але аптымізму надае тое, што гульня ў БАТЭ выглядае больш цэльнай, чым з «Пястам».

Матч у адказ адбудзецца 31 ліпеня ў Тронхейме. Пачатак а 20:00.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць