Свет88

Украіна затрымала расійскага шпіёна: яго завербавалі «на дзяўчыну»

Расійскі агент з пазыўным «Дзяменцій» кажа, што адчуваў, што аднойчы закон пастукае ў яго дзверы, піша tsn.ua. «Я да гэтага быў гатовы. Я ж бачыце, супраціву не аказваў. Ня біўся галавой аб сцяну, не валяўся ў істэрыцы. Я да гэтага маральна быў гатовы », — сказаў ён.

І гэтае пачуццё не перашкаджала яму гадамі працаваць на ФСБ. Жыхары звычайнай шматпавярхоўкі ў Крэменчугу Палтаўскай вобласці паняцця не мелі, што іх сусед, былы афіцэр украінскай міліцыі, з'яўляецца агентам расійскіх спецслужбаў. У кватэры агента знайшлі шмат файлаў з сакрэтнай інфармацыяй аб ўкраінскіх вайскоўцах. У прыватнасці, спіс афіцэраў запасу, прыпісаных да Крэменчугскага ваенкамату. Пасля высвятляецца, што менавіта гэты агент здаў ФСБшнікам ўкраінца Ігара Кіяшку, якога ў Расіі асудзілі на восем гадоў. Ён сабраў інфармацыю на Ігара і перадаў расіянам.

Падчас ператрусу ў агента таксама была заява аб жаданні нібыта добраахвотна дапамагаць ізраільскай выведцы, якую ён адправіў на сайт «Масад». «Атрымаў адказ, што ім патрэбныя людзі, якія ведаюць іўрыт », — распавёў мужчына.

Гэта толькі нязначная частка тых задач, якія за пяць гадоў паспеў выканаць «Дзяменцій». Ён працаваў за грошы. У яго кватэры канфіскавалі больш за дзевяць тысяч даляраў. «Ён распісваўся за суму большую, чым тая, якую яму выдавалі на рукі», — сказаў «Андрэй», афіцэр Дэпартамента контрвыведкі СБУ.

Навар забіралі сабе цяперашнія падпалкоўнікі ФСБ, былыя ўкраінскія сілавікі — Мікалай Пуцінцаў і Кірыл Сімагін, якія зладзілі агенту «мядовую пастку». На крымскім узбярэжжы, дзе афіцэр у адстаўцы адпачываў, ён раптам сустрэў гарачую прыгажуню. «Толькі падымаемся, а яна крык падняла, што нібыта я яе згвалціў. Тут з'яўляецца ўчастковы і яшчэ нейкі чалавек у цывільным », — успомніў «Дзяменцій».

Далей была прапанаваная альтэрнатыва: тэрмін у расійскай турме ці праца на ФСБ.

«Дземянцію» свеціць 12 гадоў за кратамі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі1

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі9

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі1

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць