Улада1212

Пасол Расіі не выключае

ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у сілах АДКБ за межамі Беларусі. Як і таго, што АЭС пабудуюць за расійскія грошы. А цана на газ у першым квартале 2009 г. для Беларусі складзе $200 за 1000 кубоў, паведаміў на прэс‑канферэнцыі Аляксандр Сурыкаў.

ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у сілах АДКБ за межамі Беларусі. Як і таго, што АЭС пабудуюць за расійскія грошы. А цана на прыродны газ у першым квартале 2009 г. для Беларусі складзе $200 за 1000 кубоў, паведаміў на прэс‑канферэнцыі Аляксандр Сурыкаў.

Фактычна, гэта лічба была названая ўпершыню. Два тыдні да гэтага віцэ‑прэм’ер Андрэй Кабякоў ухіліўся ад адказу на гэтае пытанне.

Сярэднегадавая цана будзе складаць блізу 150 даляраў,
яна будзе залежыць ад пералікаў цэнаў на нафту, дадаў А.Сурыкаў. У беларускім бюджэце на сёлета цана на газ закладзена ў памеры 148 даляраў за 1000 кубаметраў.

Было зададзенае пытанне, ці разглядае Расія магчымасць разлікаў за газ беларускімі таварамі. «Я не выключаю ніякіх схем», — сказаў пасол.

На парадку дня пакуль не стаіць пытанне будаўніцтва газапроваду «Ямал — Еўропа‑2» праз Беларусь, пакуль не дабудаваныя газапровады Паўночны і Паўднёвы паток.

«Любая краіна імкнецца абмежавацца ад краінаў‑транспарцёраў, нават такіх дружаблюбных, як Беларусь, гэта нармальная з’ява. Пытанне не адрынутае, а накіраванае на дапрацоўку», — сказаў дыпламат.

Будаўніцтва беларускай АЭС будзе здзяйсняцца ў тым ліку за кошт расійскага крэдытавання. «Расія пойдзе на максімальна выгадныя для Беларусі ўмовы»,
— сказаў А.Сурыкаў. Па ягоных словах, кошт будаўніцтва АЭС складзе прыкладна 3‑5 млрд даляраў.

Журналісты цікавіліся ў пасла, ці не значаць новыя пагадненні ў рамках адзінай сістэмы СПА і АДКБ, што беларускія вайскоўцы будуць служыць за межамі краіны. «Частка сілаў аператыўнага рэагавання на выклікі тэрарызму, наркатрафіку будзе сфарміравана і ў Беларусі.

Міжурадавыя пагадненні стаяць усё ж вышэй за заканадаўства асобных краін», — пракаментаваў Сурыкаў учорашняе выказванне міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава, які зазначыў, што нашы суайчыннікі не будуць служыць за межамі краіны.

Што да агульнай сістэмы СПА, то канчатковыя рысы яна набудзе цягам паўгоддзя, калі будуць дапрацаваныя шэраг дакументаў.

«Станаўленне расійскага рубля як рэгіянальнай валюты можа заняць досыць шмат часу», — сказаў А.Сурыкаў.
Адносна выдзялення новага крэдыту Беларусі пра які было дамоўлена на пасяджэнні вышэйшага дзяржрады саюзнай дзяржавы, то яго памеры і ўмовы абмяркоўваюцца зараз.

«Расія не звязвае прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі разам з абавязкамі Беларусі па іншых пытаннях. Аляксандр Лукашэнка казаў, што гэтае пытанне будзе разгледжана асцярожна і акуратна», — кажа дыпламат.

«Расія вітае паляпшэнне стасункаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам», — зазначыў А.Сурыкаў.

Зміцер Панкавец

Каментары12

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць4

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць4

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць