Улада22

Андрэю Пачобуту парэзалі дзверы

На мінулым тыдні на кватэры беларускага карэспандэнта «Газеты выборчай» Андрэя Пачобута здарыўся інцыдэнт — невядомыя зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы ды пакінулі побач цыдулку з пагрозамі.

На мінулым тыдні на кватэры беларускага карэспандэнта «Газеты выборчай» Андрэя Пачобута здарыўся інцыдэнт — невядомыя зламыснікі пашкодзілі ўваходныя дзверы ды пакінулі побач цыдулку з пагрозамі.

Ад журналіста ў нецэнзурнай форме патрабуюць, каб ён адчапіўся ад Ленкі. Прычым учынілі тое, калі сам А.Пачобут знаходзіўся ў Літве, і запіску знайшла ягоная жонка.

Журналіст мае намер напісаць заяву ў пракуратуру. «Пашкоджаныя дзверы — гэта апошняя кропля» — кажа Андрэй. Ён нагадаў пра сваё нядаўняе вяртанне з Літвы, калі памежнікі зладзілі яму гадзінны асабісты надгляд: «Праслухоўвалі дыктафонныя запісы, праглядалі змест флэшкі, раіліся з кімсьці па тэлефоне і ўрэшце адпусцілі без усялякіх тлумачэнняў».

Акрамя таго, кажа журналіст, у нядзельнай «Панараме» на БТ паказалі вельмі характэрны сюжэт пра Саюз палякаў. «Усё гэта стварае ўражанне, што вяртаецца 2005 год, тым больш, што правакацыі апошнім часам робяцца ня толькі ў дачыненні да мяне, пра такія рэчы кажуць і іншыя сябры Саюзу» — падкрэсліў Андрэй Пачобут. На яго думку, улады аднавілі практыку ціску на чальцоў апальнага Саюзу палякаў з мэтай зрыву іхняга з’езду, запланаванага на 14‑15 сакавіка.

Не выключана, што правакацыя з дзвярыма ў духу тых, якія ў тым самым Гродне ў савецкі час КГБ ладзіла супраць Васіля Быкава, выклікана шэрагам вострых журналісцкіх расследаванняў, праведзеных журналістам — дарэчы, лаўрэатам прэміі «За сумленнае слова» за 2008 год.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць