Улада1717

80‑гадовы мовазнаўца Пётра Садоўскі ў судзе: «На фота не я, у мяне нават курткі такой няма». Усе смяюцца

Вядомага мовазнаўцу, экс-пасла Беларусі ў Нямеччыне Пётру Садоўскага (яму 80 гадоў) судзяць сёння за ўдзел у акцыях супраць паглыбленай інтэграцыі. Працэс праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе spring96.org

Спачатку яго вінавацяць па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у акцыі 8 снежня), справу разглядае суддзя Іван Касцян.

Супраць Пятра Садоўскага сведчаць міліцыянеры Андрэй Штоп і Раман Герасімовіч. Суддзя Іван Касцян абвясціў перапынак да 16 гадзінаў.

Наступны працэс разглядае Юлія Густыр. Гэтым разам Пётру Садоўскага абвінавачваюць у парушэнні правілаў удзелу ў масавым мерапрыемстве, што адбылося 7 снежня.

Сведкі-міліцыянты на працэс не з'явіліся, дый прычынаў не патлумачылі. Сп. Пётра прапанаваў суду перадаць свае паказанні ў пісьмовым выглядзе, бо мяркуе, што сакратар суда будзе весці запісы недакладна. Таксама мужчына прапанаваў весці працэс на беларускай мове, суддзя пагадзілася.

Пётра Садоўскі таксама папрасіў суд адправіць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў РУУС, бо ў ім ёсць прыкметы ілжэсведчання міліцыянераў. Ён кажа, што 7 снежня ў 12 гадзінаў не быў на плошчы, а знаходзіўся дома з тэмпературай. На плошчу прыехаў толькі каля 15 гадзінаў, пабыў там 30‑40 хвілін і вярнуўся дадому. 

А ў пратаколе, які зачытваецца, напісана, што быў у 12 гадзін на плошчы, трымаў бела-чырвона-белы сцяг. Дэманструецца фота з відэакамеры, дзе нібыта зафіксаваны Пётр Садоўскі. Аднак мовазнаўца сцвярджае, што на здымку — не ён, і нават курткі такой у яго няма. Прысутныя ў зале суда смяюцца.

Суддзя абвясціла перапынак, разгляд працягнецца 9 студзеня ў 12 гадзінаў. 

Каментары17

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць