Улада77

Літва Беларусі: Калі будзе цікавасць, то можна разгледзець і пастаўку газу

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у пачатку лютага плануе наведаць Мінск, дзе ён мае намер прапанаваць Беларусі альтэрнатыву імпарту як нафты, так і газу, піша Interfax.by.

«Мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь дыверсіфікавала крыніцы паставак энерганосьбітаў, і адзін з такіх прыкладаў — выкарыстанне Клайпедскага порта і Літоўскіх чыгунак. Калі будзе цікавасць, то можна будзе таксама разгледзець і пытанні паставак газу», — заявіў Лінкявічус агенцтву BNS у аўторак.

Паводле яго слоў, «гэтыя пытанні можна будзе абмеркаваць падчас майго візіту ў Мінск, нароўні з іншымі актуальнымі пытаннямі нашага парадку работы».

Як паведамлялася, на фоне нафтавага крызісу ў адносінах з Расіяй «Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) купіла партыю нарвежскай нафты Johan Sverdrup аб'ёмам 80 тыс. тон з пастаўкай у літоўскую Клайпеду для наваполацкага НПЗ «Нафтан». Нафту з порта Клайпеда даставіць на ААТ «Нафтан» літоўскае дзяржпрадпрыемства Lietuvos gelezinkeliai («Літоўскія чыгункі»).

Як паведамлялася, Беларусь напярэдадні Новага года не змагла дамовіцца з расійскімі нафтавымі кампаніямі аб умовах пастаўкі нафты з 1 студзеня 2020 года. Аляксандр Лукашэнка 31 снежня распарадзіўся ў найбліжэйшыя дні пачаць імпарт нафты ад альтэрнатыўных пастаўшчыкоў.

Беларусь купіла першую партыю нафты з нарвежскага радовішча

Каментары7

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць